Беларуса, які вярнуўся ў краіну на пахаванне бацькі, асудзілі на 2 гады калоніі


16 траўня ў Менску абвясцілі прысуд Іллю Вайцяховічу. Мужчыну судзілі за ўдзел у пратэстах, паведамляе Zerkalo.io. Вайцяховіча затрымалі ў студзені на мяжы, калі ён ехаў на пахаванне бацькі.

Ілля Вайцяховіч, малодшы сын беларускага бізнесоўца Эдуарда Вайцяховіча, памерлага 12 студзеня 2022 года, ехаў на пахаванне бацькі з Рыгі і быў затрыманы.
Фота: reform.by

Суд прызнаў мужчыну вінаватым паводле ч. 1 арт. 342 КК РБ («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх») і прызначыў яму 2 гады калоніі.

Нагадаем, што пра затрыманне Іллі Вайцяховіча стала вядома 16 студзеня. Гэта здарылася на наступны дзень пасля таго, як прайшло пахаванне кіраўніка бізнес-інкубатару вясковага прадпрымальніцтва «Камарова» Эдуарда Вайцяховіча, бацькі асуджанага.

Hавiны
Затрыманне сына Вайцяховіча, здарэнне ў менскім клубе, мігранты. Галоўнае за 16 студзеня
2022.01.16 22:32

Крыніцы паведамілі, што мужчына якраз ехаў з Рыгі на пахаванне. Яго затрымалі на мяжы і даставілі на Акрэсціна. У СІЗА ён правёў 4 месяцы.

ЗХ belsat.eu

Стужка навінаў