ААН: «9 з 10 украінцаў могуць жыць за рысай беднасці»


Арганізацыя Аб’яднаных Нацый спрагназавала наступствы працяглага вайсковага канфлікту ва Украіне. ААН папярэдзіла, заявіла ва ўласным Twitter, што вайна выкліча імклівыя працэсы збяднення ўкраінцаў.

«9 з 10 украінцаў апынуцца за рысай беднасці, калі вайна Расеі і Украіны зацягнецца», – напісалі на афіцыйнай старонцы ААН.

У ААН адзначылі, што ва Украіне праз вайну была моцна пашкоджана інфраструктура. Былі разбураныя будынкі, дарогі, масты, шпіталі, школы на суму не менш як 100 мільярдаў долараў. Палавіна прадпрыемстваў цалкам закрытая, другая палавіна мае перабоі ў працы. Ва ўстанове мяркуюць, што калі вайна зацягнецца, то гэта можа паставіць пад пагрозу апошнія 30 гадоў развіцця краіны.

ЗХ belsat.eu

Стужка навінаў