У Эстоніі праверылі авіякампанію, якая падазрона часта ладзіць палёты ў Беларусь


Міністарка замежных справаў Эстоніі Ева-Марыя Ліймец атрымала ліст з просьбай праверыць дзейнасць адной з авіякампаніяў, прыватныя самалёты якой могуць вазіць беларускіх бізнесоўцаў, якія трапілі пад санкцыі, расказвае выданне Ärileht.

У лісце да міністаркі заяўляюць, што многія з тых, хто трапіў пад санкцыі Еўразвязу, працягваюць наведваць еўрапейскія краіны на прыватных самалётах –у тым ліку «ўладальнік беларускай нафтавай кампаніі з бізнес-інтарэсамі ў Эстоніі».

Ды пакуль паліцыя і памежнікі, якія кантралююць пасажыраў і экіпажы, заяўляюць, што не выявілі асобаў пад санкцыямі.

Reform.by удакладняе: гаворка ідзе пра самалёты з бартавымі нумарамі OE-ITA і OE-ITE, якія належаць бізнесоўцу Мікалаю Вараб’ю (валодае «Абсалютбанкам», кампаніямі «Інтэрсервіс», «Нафтабітумны завод» і іншым), які мае інтарэсы, звязаныя з кампаніяй NT Marine AS эстонскага бізнесоўца Аляксея Чульца – той валодае двума караблямі і аказвае паслугі чартара для перавозкі нафтапрадуктаў праз мора.

У снежні 2020 года Мікалай Варабей трапіў пад персанальныя санкцыі Еўразвязу з фармулёўкай за падтрыманне рэжыму Лукашэнкі. У паперах ЕЗ ён згадваецца як адзін з галоўных бізнесоўцаў з інтарэсамі ў нафтавай, банкаўскай і іншых сферах, а таксама як суўладальнік кампаніі «Брэміна груп», якая карыстаецца падатковымі ільготамі і іншай дапамогай уладаў Беларусі. Пасля ўвядзення еўрапейскіх санкцыяў Варабей перапісаў свой базавы актыў на менеджараў.

Расследaванні
Як нафтабарон Лукашэнкі хаваецца ад санкцыяў. Расследаванне «Белсату»
2021.03.29 15:44

АА belsat.eu

Стужка навінаў