Беларусь прадала Расеі партыю зуброў


Нацыянальны парк «Белавежская пушча», які ўваходзіць у склад Упраўлення справамі прэзідэнта, прадаў у Расею партыю зуброў, якія занесены ў Чырвоную кнігу. Пра гэта паведамляецца на сайце парку.

Паведамляецца, што ў Нацыянальным парку «Белавежская пушча» па выніках 2021 года пражывала 675 зуброў. Зубр у Беларусі занесены ў Чырвоную кнігу і знаходзіцца пад строгай аховай, аднак, як сцвярджаецца ў прэс-рэлізе, у Нацыянальным парку «колькасць зуброў нашмат больш аптымальнай, што дазваляе рэалізоўваць дзікіх жывёл субʼектам гаспадарання на тэрыторыі РБ і за мяжой».

Беларускіх зуброў адпраўляюць у Расею.
Фота: npbp.by

«Белавежская пушча» прадала партыю зуброў ТАА «Віёла» (Кастрамская вобласць, РФ) і 12 траўня накіравала іх у Расею. Колькі зуброў было ў партыі не ўдакладняецца. У Нацыянальным парку тлумачаць, што ТАА «Віёла» набыла зуброў для стварэння іх мікрапапуляцыі, дэманстрацыі жывёлаў турыстам і папаўнення фаўны Кастрамской вобласці.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў