АМАП зладзіў «хапун» на Цнянскім вадасховішчы


Увечары 16 траўня на Цнянскім вадасховішчы ў Менску затрымалі групу раварыстаў – удзельнікаў MINSK FIXED GEAR.

Як паведамляе spring96.org, сёння ў гэтым месцы павінна была адбыцца аматарскай гонка Toure de Tsna. Агулам, паводле інфармацыі відавочцаў, затрымалі больш за 10 чалавек. Адзін з іх быў затрыманы за майку «АнтиЛукашенко». Вядома, што людзей на чатырох мікрааўтобусах павезлі ў Савецкае РУУС «для высвятлення».

«Мы сабраліся зладзіць гонку, было больш за 40 чалавек, – распавёў TUT.by адзін з відавочцаў, – Сабраліся на гары перад стартам, дамаўляліся без сімволікі. Аднак адзін хлопец быў у майцы пратэставай, пад’ехаў бус, яго затрымалі. Мы разʼехаліся, бус зʼехаў. Сабраліся другі раз стартаваць на тым жа месцы, той самы бус падʼехаў, пачалі патрабаваць паказаць змесціва заплечнікаў, але сказалі, што «перапішам арганізатара, вас чапаць ніхто не будзе».

Каля гадзіны мурыжылі, і тут падʼехаў другі бус з, як нам сказалі, начальствам АМАПу. Тут пачалі ўсіх перапісваць, а на пытанне навошта, адказ быў, што мерапрыемства несанкцыянаваныя, патрэбны дазвол выканкаму. У выніку падʼехаў трэці мікрааўтобус, частка разбегліся, астатніх у Савецкае РУУС «для высвятлення».

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў