У Расеі пахавалі яшчэ аднаго генерала, які загінуў ва Украіне


Гэта другі афіцыйна прызнаны забіты генерал, аднак дакладная колькасць іх невядомая.

Фота мае ілюстрацыйны характар. Расея. 10 верасня 2021 года.
Фота: mil.ru

На Серафімаўскіх могілках у Санкт-Пецярбурзе з вайсковымі ўшанаваннямі развіталіся з намеснікам камандуючага 8-й арміяй Уладзімірам Фраловым. У цырымоніі развітання прыняў удзел губернатар Аляксандр Бяглоў, паведамляе прэс-служба адміністрацыі гораду. Са словаў чыноўніка, генерал загінуў смерцю мужных падчас спецаперацыі на Данбасе.

Паводле інфармацыі з дзяржаўных расейскіх СМІ, на 21 сакавіка 2022 года ёсць звесткі, што ў вайне ва Украіне загінулі 1 генерал-маёр, 8 палкоўнікаў, 20 маёраў, 71 малодшы афіцэр.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў