Расейскія войскі нанеслі ракетныя ўдары па Львоўшчыне і Кіеўшчыне


Раніцай 16 сакавіка расейскія вайскоўцы нанеслі ракетныя ўдары па Львоўскай вобласці з аэрадрому ў Баранавічах. Пра гэта паведамляе кіраўнік Львоўскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі Максім Казіцкі.

Расейская ракета «Тарнада-С».
Фота: insiderUKR / Telegram

Расейскія войскі 16 красавіка нанеслі ракетныя ўдары па Львоўскай і Кіеўскай вобласцях.

Львоўшчыну абстралялі з аэрадрому ў Баранавічах. Падраздзяленні ўкраінскіх зенітных ракетных войскаў пры дапамозе СПА знішчылі чатыры крылатыя ракеты.

Пад раніцу Кіеў таксама абстралялі. Выбухі раздаліся ў Дарніцкім раёне на ўскраіне гораду. Цяпер на месцы працуюць ратавальнікі і медыкі, звесткі аб пацярпелых удакладняюцца.

Улады Украіны паведамляюць, што за час расейскай агрэсіі больш зв 360 дзяцей атрымалі раненні. У выніку бамбаванняў і абстрэлаў расейскіх узброеных сілаў пашкоджаныя больш за тысячу навучальных установаў, 95 з іх цалкам разбураныя.

Гэтыя лічбы не канчатковыя, пакуль вядзецца праца для ўдакладнення ў месцах актыўных баявых дзеянняў, на часова акупаваных і вызваленых тэрыторыях.

Гісторыі
«Вяртацца няма куды». Гісторыя ўцёкаў з Марыупалю на пабітых аскепкамі «Жыгулях»
2022.04.16 12:52

belsat.eu

Стужка навінаў