На выходныя пахаладае, сіноптыкі абвесцілі жоўты ўзровень небяспекі


Сіноптыкі абвесцілі жоўты ўзровень небяспекі на 16 красавіка. У суботу месцамі чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15–18 метраў за секунду, паведамляе «Белгідрамет».

Моцны вецер. Ілюстрацыйнае фота tsn.ua

У суботу 16 красавіка будзе воблачна з праясненнямі, чакаюцца кароткачасовыя ападкі (дождж, мокры снег). Вецер паўночны, нямоцны, месцамі чакаецца ўзмацненне ветру з парывамі да 15–18 метраў за секунду, у сувязі з гэтым сіноптыкі абвесцілі жоўты ўзровень небяспекі. Тэмпература паветра днём ад трох да дзевяці градусаў цяпла.

У Менску сёння кароткачасовы дождж, мокры снег. Тэмпература паветра раніцай ад двух да чатырох са знакам плюс, днём чакаецца да шасі цяпла, а вечарам ад трох да пяці градусаў вышэй за нуль.

Аналітыка
Руды лес, акопы і радыяцыя: якія наступствы будзе мець прысутнасць расейскіх вайскоўцаў у зоне адчужэння
2022.04.11 11:55

belsat.eu

Стужка навінаў