Чарга цяжкагрузаў на польскай мяжы ў бок Беларусі цягнецца на 80 кіламетраў


Машыны спрабуюць выехаць з Еўразвязу да таго, як набудуць моц санкцыі, што забараняюць ім быць на тэрыторыі ЕЗ, паведамляе «Financial Times».

Некалькі тысяч расейскіх і беларускіх грузавых перавознікаў затрымаліся на мяжы Польшчы. Чэргі таксама ўтварыліся на памежных пераходах у Літве і Латвіі. Санкцыі набылі моц сёння, 16 красавіка.

На выезд грузавікоў з ЕЗ ідзе ад 3 да 10 дзён. Чарга на выезд на ўсходзе Польшчы да ўчорашняга дня перавысіла 40 км, расказалі выданню крыніцы ў лагістычнай галіне. Кіраўнік польскага Аб’яднання міжнародных аўтамабільных перавознікаў (ZMPD) Ян Бучэк заявіў, што чарга на пункце пропуску «Карошчын» на мяжы з Беларуссю дасягае 80 км.

Hавiны
Памежны камітэт Беларусі: «Трафік грузаперавозаў з ЕЗ скараціўся ўтрая»
2022.04.11 13:27

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў