Іллю Салею, юрысту штабу Віктара Бабарыкі, змянілі меру стрымання: цяпер ён можа хадзіць на працу


Іллю Салею, адвакату і юрысту штабу Віктара Бабарыкі, змянілі меру стрымання. Цяпер ён можа выходзіць на вуліцу і хадзіць на працу, паведамляе тэлеграм-канал Віктара Бабарыкі.

Ілля Салей.
Фота: viktarbabarykaofficial / Telegram

Гэтак, з 16 красавіка Іллю Салею змянілі меру стрымання з хатняга арышту на заклад. Ён застаецца ў статусе абвінавачванага паводле артыкулу 361 Крымінальнага кодэксу і абавязаны з’яўляцца на выклік следчых органаў і суда.

Цяпер Ілля можа свабодна перасоўвацца па краіне і працаваць.

Доўгія месяцы, з 9 верасня, юрыст штабу заставаўся ў сваёй кватэры без права на стасункі і шпацыры. Бачыцца Ілля мог толькі са сваім адвакатам, які прыносіў яму харчы і выносіў смецце.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў