Яшчэ ў адной вёсцы на Піншчыне ўвялі каранцін праз шаленства


Фота: pets.ru

Каранцінныя абмежаванні ўвялі ў вёсцы Беразцы Парахонскага сельсавету, а да таго – у вёсцы Ласіцк Пінскага раёну, паведамляе Пінскі райвыканкам.

У вёсцы Беразцы на адным з падворкаў лісіца накінулася на сабаку. Гаспадар віламі закалоў звера, у якога пасля правядзення ветэрынарнай экспертызы знайшлі шаленства. Гэта стала нагодаю, каб Пінскі райвыканкам абвесціў Беразцы небяспечнаю зонаю праз шаленства жывёлы і ўвёў каранцін на два месяцы. У далейшым, зыходзячы з наяўнага становішча, раённая ветэрынарная служба пастановіць, зняць ці падоўжыць абмежаванні.

Дарэчы, здароўю сабакі нічога не пагражае, ён быў прышчэплены ад шаленства. Раённая ветслужба настойліва рэкамендуе прышчапіць жывёлінаў, падазраваных у шаленстве, з абавязковай ізаляцыяй на 60 содняў, а месца іхнага перабывання дэзынфікаваць.

У пачатку красавіка ў вёсцы Ласіцк Пінскага раёну таксама ўвялі каранцін праз шаленства. Там з’явіўся агрэсіўны воўк, які нападаў на людзей. Неўзабаве ваўка застрэлілі. Высветлілася, што звер быў хворы на шаленства.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў