Студэнт хімфака БДУ затрыман у межах крымінальнай справы за «стварэнне экстрэмісцкага фарміравання»


Яшчэ адзін студэнт затрыманы па крымінальнай справе, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна». На гэты раз абвінавачванне датычыцца «стварэння экстрэмісцкага фарміравання».

Перад Днём Волі, 24 сакавіка, каля 7.40 раніцы ў інтэрнаце БДУ №2, што на Кастрычніцкай вуліцы, затрымалі 20-гадовага студэнта Арцёма Баярскага. У студэнцкіх чатах абмяркоўваліся абставіны затрымання хлопца: «Суседзяў – на падлогу і ў кайданкі, але забралі толькі Арцёма». Суд над Арцёмам прайшоў у Доме Правасуддзя, дзе яго пакаралі 25-соднявым арыштам.

Раней Арцёма Баярскага ўжо арыштоўвалі на 15 содняў за ўдзел у масавым мерапрыемстве, таму, магчыма, ён трапіў пад хвалю прывентыўных затрыманняў перад Днём Волі.

Студэнта павінны былі вызваліць 18 красавіка, але сёння стала вядома, што Арцём затрыманы ў межах крымінальнай справы па ч.1 арт. 361 КК («Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання»). Цяпер яго ўтрымліваюць у ІЧУ.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў