Сталі вядомыя гэдлайнеры фестывалю «Vulitsa Ezha» ў Менску


Шосты сезон вялікага гарадскога пікніка «Vulitsa Ezha 2021» у Батанічным садзе пачнецца 5–6 чэрвеня.

«У праграме, як заўсёды, – больш за 100 смачных страваў, мноства лакацыяў з забавамі, унікальныя дызайнерскі ды фермерскі маркеты і, вядома, выступленне любімых музычных гуртоў», – кажуць арганізатары гарадскога пікніка.

Таксама арганізатары ўжо назвалі гэдлайнераў гэтага фестывалю: 5 чэрвеня чакайце «Intelligency» і «Parade of Planets», а 6 чэрвеня выступяць расейскі гурт «Pompeya» і менскі «Groove Dealer».

Кошт квіткоў на адзін дзень пры набыцці онлайн на сайце vulitsaezha.by застаўся ранейшы – 10 рублёў.

Арганізатары «Vulitsa Ezha» абяцаюць трымацца ўсіх правілаў бяспекі ва ўмовах каранціну, як сацыяльнае дыстанцыяванне на фуд-корце ды іншых лакацыях, а дадаткова будуць усталяваныя зоны з антысептыкам.

Hавiны
Гарадскі пікнік Vulitsa Ezha вяртаецца ў Менск
2021.04.07 17:07

АД, belsat.eu

Стужка навінаў