Следчы камітэт даслаў позву 8-гадовай дзяўчынцы


Позва з СК.
Фота: facebook

Раман Пякарскі паведаміў, што ягоныя сваякі атрымалі ліст з СК з позвай ягонай дачцэ, якой усяго 8 гадоў.

«Я грамадзянін Беларусі, але з 2007 года жыву за мяжою. Дачка нарадзілася ў 2012 годзе, яна грамадзянка іншае краіны, але ў Беларусі мае пасведчанне на часовае пражыванне. Зарэгістраваная яна там, дзе і я, у Карэлічах. За маю пазіцыю і каментары ў «Тэлеграме» ў пачатку года на мяне завялі крымінальную справу.

Позва з СК.
Фота: facebook

Вось усіх, хто зарэгістраваны паводле гэтага адрасу, і выклікаюць на допыт. Позву прыслалі і майму бацьку, інваліду першай групы. Мая мама ўчора хадзіла да іх у СК. Пыталі пра мяне і сказалі, што прыйдуць з ператрусам. Хоць я ў РБ і не жыву даўно, усе пра гэта ведаюць», – распавёў Раман.

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў