Былыя следчыя і суддзі масава пойдуць у адвакаты?


Людзі выходзяць з залы пасяджэння падчас суда над журналісткамі Кацярынай Андрэевай і Дар’яй Чульцовай. 9 лютага 2021 году.
Фота: ТК / Белсат

Былыя супрацоўнікі сілавых структураў змогуць адвакацкую ліцэнзію паводле спрошчанай працэдуры. Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі ў першым чытанні законапраект «Аб змяненні законаў па пытаннях адвакацкай дзейнасці», перадае БелТА.

Паводле новага закону аб адвакацкай дзейнасці ўводзіцца спрошчаны парадак стажыроўкі і здачы кваліфікацыйнага экзамену прэтэндэнтаў з ліку былых суддзяў, пракурораў і іншых работнікаў сілавых структураў.

«Гэта вядома дзве супрацьлеглыя пазіцыі: абвінавачванне і абарона, следчы і адвакат. Калі адзін бок будзе рэкамендаваць кандыдатаў на другі бок, вядома, што гэта будзе гульня ў адну браму. Не выклікае сумневу, што гэты закон палітызаваны, а мэта гэтага закону – зрабіць больш цяжкай абарону палітзняволеных», – заявіў у жывым эфіры «Белсату» сябар НАУ, чалец Каардынацыйнай рады Міхаіл Кірылюк.

З мінулага году ўлады Беларусі пазбавілі адвакацкай ліцэнзіі шэраг вядомых адвакатаў, якія займаліся абаронаю правоў палітычных зняволеных. Сярод іншых адвакацкую ліцэнзію згубілі адвакаты Марыі Калеснікавай Аляксандр Пыльчанка і Людміла Казак, адвакат журналістак «Белсату» Сяргей Зікрацкі, адвакаты Юлія Леванчук, Канстанцін Міхель, Міхаіл Кірылюк, Максім Конан.

Таксама шэраг адвакатаў самыя зʼяўляюцца фігурантамі крымінальных справаў, у прыватнасці юрысты з каманды Віктара БабарыкіІлля Салей і Максім Знак.

Інтэрв’ю
Сяргей Зікрацкі: «Калі пакласці на адну чашу шаляў ліцэнзію, а на другую – свабоду слова, я абяру другую»
2021.03.23 21:43
Гісторыі
«Што было б з Беларуссю, калі б мы не марнавалі час невінаватых на турмы?» Надзея Знак чакае мужа на волі з шампанскім
2021.03.06 09:00

АА belsat.eu

Стужка навінаў