251-ы дзень пратэстаў: суд над Цімай Беларускіх і з’езд журналістаў


Паслявыбарчыя пратэсты ў Беларусі працягваюцца 251 дзён. «Белсат» падводзіць вынікі гэтага дня.

Сёння ў Маскоўскім судзе разглядзелі справу музыкі Цімы Беларускіх

Спевака судзілі паводле ч. 1 арт. 328 КК («Незаконныя без мэты збыту выраб, перапрацоўванне, набыццё, захоўванне, транспартаванне або перасыланне наркотыкаў»). Ціму пакаралі абмежаваннем волі на 2 гады без накіравання ў папраўчую ўстанову.

Ціме Беларускіх далі 2 гады «хатняй хіміі» за наркотыкі. Менск, Беларусь. 16 красавіка 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

Ціма Беларускіх прызнаў віну, ягоны 25-гадовы сябар Антон Крывецкі таксама. Спевака вінавацяць толькі ў набыцці амфетаміну (падчас асабістага агляду, акрамя 0,4 грама гашышу, у яго знайшлі 0,0375 грама амфетаміну). Крывецкага – у набыцці 1,9 грама гашышу, якія ён захоўваў у гульнявым клубе.

Ціме Беларускіх далі 2 гады «хатняй хіміі» за наркотыкі. Менск, Беларусь. 16 красавіка 2021 года.
Фота: АВ / Белсат
Абноўлена
2 гады «хатняй хіміі» за гашыш і амфетамін. Суд у справе Цімы Беларускіх скончыўся за 1 дзень
2021.04.16 11:15

У Менску адбыўся ХІ справаздачна-выбарчы з’езд БАЖ

У з’ездзе ўзялі ўдзел каля 60 дэлегатаў, а таксама госці. Былі заслуханыя справаздачы пра дзейнасць арганізацыі за апошнія тры гады, будуць абраныя кіраўнічыя органы БАЖ, паведамляе прэс-служба арганізацыі.

Так, старшынёю Беларускай асацыяцыі журналістаў трэці раз стаў Андрэй Бастунец.

Андрэй Бастунец.
Фота: БАЖ

Намеснікамі старшыні БАЖ сталі Ірына Слаўнікава, Барыс Гарэцкі, Алег Агееў, Аляксандр Старыкевіч.

Працаўніца «Белсат» Ірына Слаўнікава стала намесніцай старшныі ГА «БАЖ».
Фота: Белсат

Дэлегаты згадалі імёны журналістаў, якія цяпер у няволі, а таксама тых, хто пайшоў з жыцця апошнімі гадамі.

Hавiны
Абралі старшыню Беларускай асацыяцыі журналістаў
2021.04.16 15:46

Іллю Салею, адвакату і юрысту штабу Віктара Бабарыкі, змянілі меру стрымання з хатняга арышту на заклад

Цяпер ён можа выходзіць на вуліцу, хадзіць на працу і свабодна перасоўвацца па краіне.

Ілля па-ранейшаму застаецца ў статусе абвінавачванага паводле артыкулу 361 Крымінальнага кодэксу і абавязаны з’яўляцца на выклік следчых органаў і суда.

Ілля Салей.
Фота: viktarbabarykaofficial / Telegram

Доўгія месяцы, з 9 верасня, юрыст штабу заставаўся ў сваёй кватэры без права на стасункі і шпацыры. Бачыцца Ілля мог толькі са сваім адвакатам, які прыносіў яму харчы і выносіў смецце.

Hавiны
Шматдзетнай сям’і адмовілі ва ўдзеле ў конкурсе талентаў праз затрыманне бацькі
2021.04.16 16:20

Муж Таццяны Гацуры-Яворскай расказаў пра ператрус і дэпартацыю

Уладзімір Яворскі.
Фота: naviny.by

Праваабаронца Уладзімір Яворскі, муж Таццяны Гуцуры-Яворскай, распавёў падрабязнасці пра другі ператрус у кватэры сям’і і тое, як яго пастанавілі дэпартаваць з краіны без афіцыйных пастановаў.

«12 красавіка ў нашай кватэры ў Менску прайшоў другі, паўторны ператрус. Пасля 3 гадзінаў, калі ўвесь пакой перабралі па частках, мне сказалі, што я павінен праехаць з імі. Сканфіскавалі старыя дакументы, тэлефоны, якія адпрацавалі сваё, і да таго падобнае. Яны шукалі тое, чаго насамрэч у нас не было, таму знайсці гэта было немагчыма», – напісаў Уладзімір на сваёй старонцы ў Facebook.

Нагадаем, што ўчора ўвечары Таццяну Гацуру-Яворскую адпусцілі з СІЗА без выстаўлення абвінавачання, але яна па-ранейшаму застаецца ў статусе падазраванай.

Hавiны
Муж Таццяны Гацуры-Яворскай распавёў падрабязнасці пра ператрус і дэпартацыю
2021.04.16 16:32

Святлана Ціханоўская ўзначаліць дэлегацыю Беларусі на «Еўранэсце»

На наступным тыдні, 20 красавіка, Святлана Ціханоўская ўзначаліць дэлегацыю Беларусі на парламенцкай асамблеі «Еўранэст», якая сёлета пройдзе ў віртуальным фармаце.

Удзел у асамблеі возьмуць 60 дэпутатаў Еўрапарламенту і па 10 дэпутатаў ад парламентаў Усходняй Еўропы (Арменія, Азербайджан, Грузія, Малдова і Украіна), а таксама дэлегацыя беларускіх дэмакратычных сілаў пад старшынствам Ціханоўскай.

Артыкулы
Хто такая Ірэна Бярнацкая, кіраўніца лідскага аддзялення Саюзу палякаў, якой пагражае 12 гадоў зняволення
2021.04.16 08:20

Студэнт хімфака БДУ затрыман у межах крымінальнай справы за «стварэнне экстрэмісцкага фарміравання»

Перад Днём Волі, 24 сакавіка, каля 7.40 раніцы ў інтэрнаце БДУ №2, што на Кастрычніцкай вуліцы, затрымалі 20-гадовага студэнта Арцёма Баярскага. У студэнцкіх чатах абмяркоўваліся абставіны затрымання хлопца: «Суседзяў – на падлогу і ў кайданкі, але забралі толькі Арцёма». Суд над Арцёмам прайшоў у Доме Правасуддзя, дзе яго пакаралі 25-соднявым арыштам.

Студэнта павінны былі вызваліць 18 красавіка, але сёння стала вядома, што Арцём затрыманы ў межах крымінальнай справы па ч.1 арт. 361 КК («Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання»). Цяпер яго ўтрымліваюць у ІЧУ.

Гісторыі
«Яна пайшла абараняць скрадзеныя галасы». Сярод 80 падсудных за масавыя беспарадкі ў Берасці – адзіная дзяўчына
2021.04.16 21:25

АД, belsat.eu

Стужка навінаў