Ва Украіне застаюцца больш за сто кіроўцаў-міжнароднікаў з Беларусі


Цяпер ва Украіне знаходзяцца не менш як 116 кіроўцаў-міжнароднікаў з Беларусі, паведамляе Мінтранс. Праводзіцца работа па іх эвакуацыі.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: ЯМ / Белсат

«Мінтранс аператыўна збірае інфармацыю пра ўсіх кіроўцаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Украіны, якая перадаецца ў МЗС для прыняцця далейшых мер па іх вяртанні на радзіму. Праца па аказанні садзейнічання ў эвакуацыі грамадзян Беларусі ажыццяўляецца ў кругласутачным рэжыме і будзе праводзіцца да поўнага ўрэгулявання цяперашняй сітуацыі», – паведамляюць у ведамстве.

Спіс маючых патрэбу ў эвакуацыі кіроўцаў, а таксама тых, хто ўжо пакінуў Украіну, пастаянна абнаўляецца.

Ужо зараз перагаворы з пасольствам Украіны ў Беларусі дазволілі дасягнуць дамоўленасці аб бесперашкодным пропуску вадзіцеляў, грамадзян Беларусі, без транспартных сродкаў праз аўтадарожныя пункты пропуску Украіны з Малдовай, Румыніяй, Венгрыяй і Польшчай.

Шчыра кажучы
«Я назірала, як забіваюць маіх суседзяў», – украінцы пра выжыванне пад абстрэламі
2022.03.16 17:02

АД belsat.eu

Стужка навінаў