У Расеі хочуць стварыць свой Instagram замест заблакаванага


У Расеі плануюць запусціць сваю сацыяльную сетку з назваю «Россграм». На думку стваральнікаў, «Россграм» зможа замяніць заблакаваны ў Расеі Instagram.

Лагатып сацыяльнай сеткі «Россграм»

Праграму распрацаваў Аляксандр Зобаў, сукурснік стваральніка Telegram Паўла Дурава. Паводле Зубава, у айчынным прыкладанні будуць тыя ж функцыі, што і ў амерыканскім. Расейскі Instagram павінен з’явіцца ў канцы сакавіка – спачатку ім змогуць скарыстацца толькі топавыя блогеры, а ўжо ў красавіку – звычайныя карыстальнікі. А расейская кампанія «VK Group» хоча перазапусціць папулярны ў канцы нулявых мэсэнджар ICQ. Паводле «Ведомостей», перазапуск «аські» абмяркоўвалі яшчэ ў пачатку года, але пасля «прыпынення працы замежных кампаніяў у Расеі атрымаў новы імпульс» і цяпер абмяркоўваецца з расейскімі ўладамі.

«Нам не патрэбная вайна!» – саліст расейскай рок-групы «Ногу свело!» Максім Пакроўскі выступіў супраць так званай ваеннай аперацыі ва Украіне.

Напярэдадні іншы расейскі выканаўца Oxxxymiron правёў у Стамбуле дабрачынны канцэрт «Расейцы супраць вайны». Усе атрыманыя грошы рэпер паабяцаў накіраваць у польскую дабрачынную арганізацыю, якая дапамагае дзецям украінскіх уцекачоў.

У расейскіх сацсетках з’явіўся чорны рынак абмену валютаў, паведамляе газета «Коммерсантъ». На запы «купіць долары» і «абмен валюты» можна знайсці дзясяткі тэлеграм-каналаў. Бальшыня зʼявілася ў пачатку сакавіка.

Прапановы ў асноўным не самыя выгадныя. Гэтак, адзін долар «з рук» можна купіць за 150 рублёў. Ценявы валютны рынак у Расеі паўстаў на фоне абмежаванняў аперацыяў з валютаю: цяпер у краіне набыць валюту можна толькі безнаяўна. Зняць са свайго валютнага рахунку можна не больш за $ 10 тысячаў, больш за гэтую суму банкі выдаюць рублі.

Hавiны
Ці вытрымае Расея міжнародную ізаляцыю пасля нападу на Украіну
2022.03.16 23:11

Дэфолту быць?

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва «Fitch» заявіла, што калі Расея выплаціць працэнты па доларавых аблігацыях у рублях, то кампанія палічыць гэта суверэнным дэфолтам. Тэрмін выплаты аблігацыяў для Расеі мінае 16 сакавіка. Раней міністр фінансаў Расеі Антон Сілуанаў казаў, што выплаты ў рублях звязаныя з замарожваннем міжнародных расейскіх рэзерваў.

Тым не менш, кіраўнік Дзярждумы ў справе фінансаваму рынку Анатоль Аксакаў заявіў, што падставаў для дэфолту ў Расеі няма: «Краіна працягне выконваць свае абавязкі».

«Раскамнагляд» працягвае зачышчаць інфармацыйнае поле. Сёння ведамства заблакавала «Кавказский узел». Раней выданне пра падзеі на Каўказе і поўдні Расеі абвясцілі замежным агентам. Усяго з пачатку так званай вайсковай аперацыі ў Расеі заблакавалі дзясяткі незалежных СМІ праз нібыта распаўсюд ілжывай інфармацыі пра «спецаперацыі». Некаторыя выданні прыпынілі працу.

З Расеяй пачалі развітвацца фармацэўтычныя кампаніі. Адна з першых – амерыканская «Eli Lilly» – адмовілася пастаўляць лекі ў краіну праз так званую вайсковую аперацыі ва Украіне. У кампаніі падкрэслілі, што гаворка аб прыпыненні паставак неасноўных лекаў.

Прыбытак ад продажаў у Расеі кампанія хоча накіраваць арганізацыям, якія даюць гуманітарную дапамогу.

Цалкам матэрыял чытайце ў арыгінале.

belsat.eu / ІР

Стужка навінаў