У Берліне пройдзе прэзентацыя кнігі палітвязня Мікалая Дзядка


У берлінскім Тэатры Горкага (Gorki Theater) 20 сакавіка адбудзецца прэзентацыя кнігі палітвязня Мікалая Дзядка.

Першачаргова вечар будзе прысвечаны палітвязням Беларусі, а таксама, у сувязі з апошнімі падзеямі – вайной ва Украіне – наогул усім палітвязням, у тым ліку і расейскім.

З 2010 па 2015 год палітвязень Мікалай Дзядок пісаў нарысы аб жыцці ў беларускіх месцах пазбаўлення волі. У той час ён быў зняволены па палітычных матывах.

Дзядок апісвае і аналізуе паўсядзённае жыццё ў турме і ключавыя элементы беларускай пенітэнцыярнай сістэмы – аж да наўмыснага нанясення сабе цялесных пашкоджанняў як апошняй магчымасці зняволеных абараніць сваё жыццё, здароўе і годнасць.

Падрабязней пра мерапрыемства можна даведацца па спасылцы.

Артыкулы
«Мой сын пайшоў на пакуты, каб іншыя людзі маглі жыць свабодна». Вялікая гутарка з бацькам Мікалая Дзядка
2021.07.15 17:59

У 2010 годзе Дзядок быў затрыманы ў якасці падазраванага па справе аб «нападзенні на пасольства Расейскай Федэрацыі» у Менску. Калі абвінавачванне ў ягоным удзеле не атрымала дастатковых доказаў, яму двойчы працягвалі тэрмін утрымання пад вартай па новых справах. У выніку Мікола Дзядок быў абвінавачаны ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі каля Генштаба Беларусі, яму было прад’яўлена абвінавачанне па артыкуле 339 ч. 2 – «хуліганства». У траўні 2011 года яго асудзілі на чатыры з паловай гады абмежавання волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

На судзе актывіст сваю віну не прызнаў і пазней у калоніі адмовіўся падпісваць прашэнне аб памілаванні на імя прэзідэнта. У калоніі Шклова ён атрымаў больш за 10 спагнанняў за розныя надуманыя парушэнні і быў пераведзены з калоніі ў турму № 4 Магілёва.

У лістападзе 2014 года на зняволенага завялі новую крымінальную справу па арт. 411 КК РБ за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы». Яму дадалі яшчэ адзін год зняволення ў калоніі строгага рэжыму.

Пазней Дзядка неаднаразова арыштоўвалі за актывістскую дзейнасць.

Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ён ізноў быў затрыманы супрацоўнікамі ГУБАЗіКу, пры затрыманні да яго ўжываліся катаванні. Прысуд Дзядку вынеслі ў Менскім гарадскім судзе 10 лістапада 2021 года. Яго прызналі вінаватым паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: арт. 342, 361, і 295-3 («Актыўныя дзеянні, што груба парушаюць грамадскі парадак», «Заклікі да прычынення шкоды нацыянальнай бяспецы» і «Незаконныя дзеянні ў дачыненні прадметаў, заснаваных на выкарыстанні гаручых сумесяў») і прызначылі пакаранне ў выглядзе пяці гадоў пазбаўлення свабоды ва ўмовах агульнага рэжыму.

Артыкулы
Як здзекуюцца з палітвязня Міколы Дзядка: чатыры ШІЗА за месяц, ізаляцыя ад людзей, лістоў і перадачаў
2022.03.11 17:28

АД belsat.eu

Стужка навінаў