Расейскія вайскоўцы рабуюць Чарнобыль: з офісаў вывозяць аргтэхніку, сістэмныя блокі


Кіраўнік Грамадскай рады пры Дзяржаўным агенцтве Украіны для кіравання зонай адчужэння Аляксандр Сірота на сваёй старонцы ў Фэйсбуку распавёў, што цяпер адбываецца ў Чарнобылі.

Паводле Сіроты, людзей расейскія вайскоўцы не чапаюць, аднак рабуюць офісы прадпрыемстваў, якія месцяцца ў горадзе: цэнтралізавана вывозяць сістэмныя блокі, аргтэхніку, спецвопратку. Аўтатранспарт, які заставаўся на тэрыторыі прадпрыемстваў, знішчылі.

Hавiны
Гульня з ядравым агнём: як Расея ператвараецца ў дзяржаву-тэрарыста
2022.03.10 21:25

Электрычнасці цяпер у Чарнобылі няма. У горадзе застаюцца каля 300 чалавек.

24 лютага Чарнобыльскую АЭС захапілі расейскія войскі. Ужо 21 дзень на станцыі без зменаў працуюць 103 спецыялісты, якія забяспечваюць ядравую і радыяцыйную бяспеку ўсіх элементаў і сістэмаў станцыі. Працаўнікі сілкуюцца ўласнымі прадуктамі з ранейшых запасаў. Персанал не прымае ежы ад расейскіх вайскоўцаў. Украінскія атамшчыкі адмовіліся ад прапановы перадаць змену або вызваліць станцыю, разумеючы, што падвяргаюць рызыцы сваіх калегаў, якія потым павінны стаць добраахвотнымі закладнікамі акупантаў. Акрамя таго, калі персанал пакіне станцыю, расейскія захопнікі могуць замест іх прывесці новы персанал з «Расатаму».

Hавiны
Любыя вайсковыя дзеянні вакол АЭС нясуць страшныя рызыкі
2022.03.09 22:58

З 9 сакавіка ЧАЭС была без электрычнасці з-за пашкоджанняў электралініі расейскімі вайскоўцамі. 13 сакавіка працаўнікі «Укрэнерга» адрамантавалі высакавольтную лінію электраперадачаў, якая сілкуе ЧАЭС і Славуціч. У 19:07 яе паставілі пад напружанне і пачалі аднаўленне энергасілкавання інфраструктуры станцыі і гораду. Але завяршыць працаў не ўдалося, бо расейцы неўзабаве зноў пашкодзілі лінію.

15 сакавіка на Чарнобыльскай АЭС было адноўленае электразабеспячэнне.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў