Расейскія бізнесоўцы і карыстальнікі масава пакідаюць замежныя сацсеткі, але альтэрнатывы няма


У Расеі Генеральная пракуратура абвесціла сапраўдную вайну VPN-сэрвісам, з дапамогай якіх карыстальнікі могуць наведваць заблакаваныя «Раскамнаглядам» старонкі. А пад забарону трапілі бадай усе папулярныя заходнія сацыяльныя сеткі. І хоць у Расеі існуюць «УКантакце», «Одноклассники», RuTube, бізнесоўцы і папулярныя блогеры сутыкнуліся са складанасцямі. Адна з галоўных – у тым, што сабраць занава аўдыторыю немагчыма. А вось альтэрнатывы мэсэнджарам практычна няма. Адсюль узнікла паведамленне пра рэанімаванне ICQ.

Медыі і сацсеткі, што сутыкнуліся з блакаваннем ці абмежаваннем працы ў Расеі пасля пачатку вайны. Крыніца: УНІАН

«Раскамнагляд» абмежаваў доступ да сацыяльнай сеткі Instagram, а таксама буйную сацыяльную сетку Meta – Facebook. Пры гэтым ведамства не спыняцца і цяпер імкнецца зрабіць так, каб грамадзяне не змаглі наведваць гэтых старонак. З дапамогаю VPN-сэрвісаў можна абысці блакаванне, да таго ж нейкай адказнасці для жыхароў Расеі за адкрыццё забароненых старонак няма. Але, нягледзячы на гэта, «Раскамнагляд» масава выяўляе і блакуе VPN. Актыўнасць ведамства выглядае дзіўнаю, бо аплаты паслуг, рэкламы ды іншых плацяжоў могуць палічыць за фінансаванне экстрэмізму. Таму бізнесоўцы, дый звычайныя карыстальнікі масава пакідаюць замежныя сацсеткі.

У пошуках альтэрнатывы

Пры гэтым альтэрнатывы для расейскіх карыстальнікаў сацыяльных сетак не так і шмат. Рэсурсы «УКантакце», «Одноклассники», RuTube не атрымалі раней шырокага распаўсюду. Гэтыя сацсеткі могуць у некаторай ступені замяніць заблакаваныя Facebook і YouTube. Зрэшты, гэта цяпер і адбываецца. Рост «УКантакце» з канца лютага да пачатку сакавіка склаў 8,7 %, больш як у чатыры разы павялічылася колькасць рэгістрацыяў, рапартуе сацыяльная сетка. Акрамя таго, прэс-служба «УКантакце» адзначае рост запытаў з боку прадпрымальнікаў.

Падобны рост атрымала яшчэ адна расейская сацыяльная сетка – «Одноклассники». З канца лютага да пачатку сакавіка там зарэгістраваліся больш за 1 мільён прадпрымальнікаў. Шмат якія папулярныя блогеры эмігруюць у Telegram, частка пераходзіць у «Yandex.Дзен». Хоць з апошняй таксама невядома, бо ўзнікаюць паведамленні аб продажы рэсурсу.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Мужчына ў серверным пакоі расейскага холдынгу сацыяльных сетак «УКантакце»
Фота: Gavriil Grigorov / TASS / Forum

Імклівы рост колькасці бізнес-супольнасцяў і пераход блогераў на іншыя платформы не азначае, што бізнесу ўдалося пераадолець праблемы пасля таго, як улады заблакавалі заходнія сацсеткі. Рэч у тым, што цэнтралізавана сабраць і перавесці ўсю аўдыторыю з заблакаванай пляцоўкі на альтэрнатыўную даволі складана. У любым выпадку бізнесоўцы, блогеры, якія раней выкарыстоўвалі Instagram, страцяць сваю аўдыторыю.

Абмежаваныя магчымасці расейскіх прадуктаў

Усе наяўныя і створаныя ў Расеі сэрвісы абсалютна не паўтараюць магчымасці, якія дае Instagram, лічыць Міхаіл Дарашэвіч, выканаўчы дырэктар «Baltic Internet Policy Initiative»:

«Іх пераводы ў той жа Telegram паказваюць, што акаўнты, якія мелі раней па 10–20 мільёнаў падпісчыкаў, маюць канверсію на ўзроўні ад 1 да 3 %. Людзі не спяшаюцца падпісвацца, і гэта не раўназначная замена, бо іншыя платформы ніколі не развіваліся такім чынам».

Instagram змяшчаў у сабе шмат рэчаў, якія часта пазычаў з іншых сацыяльных сетак. А ў Расеі дакладнага аналагу няма, кажа Міхаіл Дарашэвіч. Забаўляльная індустрыя адназначна сутыкнецца з праблемамі. Пацярпіць агулам уся інтэрнэт-індустрыя Расеі. Зазнаюць страты і беларускія пляцоўкі, якія залежаць ад структураў «Yandex».

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Масква, Расея. 13 сакавіка 2022 года.
Фота: Artyom Geodakyan / TASS / Forum

Міхаіл Дарашэвіч звяртае ўвагу, што насамрэч праблема з сацыяльнымі сеткамі ёсць вяршыняй айсбергу ў расейскім інтэрнэце:

«Па-першае, адклікаецца сертыфікат бяспекі. Па-другое, 75–76 % валаконна-аптычных кабеляў імпартныя. Выпрацоўка ў многіх – больш за 20 гадоў. А сёння гэтыя лініі сувязі не менш важныя за чыгунку, а можа, нават і больш важныя. Гэта паказвае, што людзі, якія ўвязалі сваю краіну ў вайну, наагул не разумеюць, у якой эканамічнай сітуацыі цяпер іхная краіна. Бо перадавыя галіны проста абвальваюцца. Не стае воблачных сэрвісаў. Да гэтага нібыта рыхтаваліся, ёсць і адпаведны закон, але нічога істотнага не было зроблена. Праблемы галіны патрабуюць хуткага рашэння».

Але захады кшталту адраджэння папулярнага 20 гадоў таму мэсэнджару ICQ ці спробы рэанімаваць некалі распаўсюджаны «LiveJournal» сітуацыю не тое што не ўратуюць, але наагул на яе не паўплываюць.

Hавiны
Расея засталася без Instagram. Карыстальнікам раяць знайсці новыя магчымасці ў «Одноклассниках»
2022.03.14 10:05

ЛК belsat.eu

Стужка навінаў