Менчукоў затрымалі, калі яны спрабавалі ачысціць бамбасховішча ў двары


Двух жыхароў Менску схапілі 15 сакавіка, калі яны паспрабавалі ачысціць ад смецця бамбасховішча ва ўласным двары, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Засмечаны аварыйны выхад з бамбасховішча ў Бабруйску. Фота мае ілюстратыўны характар. Крыніца: 1387.by

Пакуль суседзі чысцілі сховішча, у двор прыехалі «бусікі» і сталі спыняць людзей і правяраць ва ўсіх тэлефоны. Тыя, што займаліся бамбасховішчам, паспелі зайсці ў пад’езд, аднак сілавікі пайшлі за імі, таксама прымусілі паказаць тэлефоны і затрымалі. Дзе цяпер абодва затрыманыя – не вядома.

Аналітыка
Дзе ў Беларусі ратавацца ад ракетаў і бомбаў? Інфармацыя пра сховішчы закрытая
2022.03.03 18:41

З пачатку вайны ва Украіне інфармацыя пра бамбасховішчы і ўкрыцці грамадзянскай абароны стала вельмі запатрабаванай у Беларусі. Улады на гэты конт нічога не распавядаюць. Звесткі пра сховішчы закрытыя. Беларусы самі шукаюць патрэбную інфармацыю. У Менску на падставе здабытых звестак валанцёры стварылі мапу сховішчаў.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў