Блогера Паўла Вінаградава засудзілі на 5 гадоў калоніі


Менскі абласны суд 16 сакавіка абвесціў прысуд блогеру Паўлу Вінаградаву – 5 гадоў пазбаўлення волі.

Блогер Павел Вінаградаў у судзе. 16 сакавіка 2022 года.
Фота: Белсат

Суд пачаўся 10 сакавіка і праходзіў у закрытым рэжыме.

Павел Вінаградаў – блогер і аўтар праграмы «Гэта ж Вінаград!». Яго затрымалі 22 снежня 2021 года. Супраць Вінаградава распачатыя крымінальныя справы паводле арт. 130 КК («Распальванне сацыяльнай варожасці»), ч. 2 арт. 367 КК («Паклёп на прэзідэнта») і арт. 342 КК («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх»).

Артыкулы
«Як у турме, нідзе так не смяяўся». Павел Вінаградаў распавёў пра 48 дзён у ізалятары
2021.08.24 11:14

Пераследуюць блогера за саркастычны пост у Facebook. Следчыя палічылі, што Павел Вінаградаў заклікаў да пратэстаў, таксама сілавікі пабачылі ў допісе падставы для крымінальнай справы паводле ч. 1 арт. 367 КК – «Паклёп на прэзідэнта». Гэта было звязана ўсё з тым жа саркастычным пастом. Хоць першая экспертыза Паўлавага допісу ў Facebook не знайшла складу злачынства. Следчы прызначыў другую, пасля чаго былі заведзеныя крымінальныя справы.

28 снежня беларускія праваабаронцы прызналі Паўла Вінаградава палітвязнем.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў