Беларуская валютна-фондавая біржа пачынае гандляванні кітайскім юанем


З 18 сакавіка Беларуская валютна-фондавая біржа дасць магчымасць ажыццяўляць аперацыі з кітайскім юанем, паведамляе БВФБ.

Кітайскія юані.
Фота: money24.kharkov.ua

Штодзень будуць вызначаць курс юаню да беларускага рубля, ён будзе ўсталёўвацца ў беларускіх рублях за 10 кітайскіх юаняў.

Разлікі ў юанях будуць весціся праз беларускі камерцыйны банк-рэзідэнт.

У БВФБ зазначаюць, што запуск гандляванняў юанем – адзін з крокаў у стварэнні інфраструктуры для пераводу разлікаў у нацыянальныя валюты. Гэта значыць, што Беларусь спрабуе перайсці на разлікі з асноўнымі замежнагандлёвымі партнёрамі ў нацыянальных валютах, бо пасля ўвядзення санкцыяў ЕЗ і ЗША (у прыватнасці, забарона на ўвоз валюты ў краіну) скараціліся магчымасці для разліку з партнёрамі ў доларах і еўрах.

Hавiны
Беларускія банкі ўводзяць ліміты на зняцце і продаж валюты. Чаго чакаць далей?
2022.03.15 16:16

АД belsat.eu

Стужка навінаў