Унутраныя войскі закупляюць тэхніку на Br 4,3 млн


Унутраныя войскі ў цэнтры Менску.
Фота: Аліса Ганчар / belsat.eu

На сайце дзяржзакупаў размешчаная заяўка ўнутраных войскаў на куплю адразу некалькіх транспартавых сродкаў на агульную суму Br 4,38 млн.

Самы дарагі закуп – гэта аўтобус «змяшчальнасцю ад 22 да 80 месцаў». Прыблізны кошт – Br 570 тыс. Па цяперашнім курсе гэта амаль $ 220 тыс. На сайце Менскага аўтамабільнага заводу прайс-лістоў на тэхніку няма, а ў расейскіх дылераў МАЗу за гэтыя грошы прадаецца турыстычная мадэль – МАЗ 251 062.

Толькі крыху танней каштуе іншая мадэль – МАЗ 303 266. Гэта аўтобус новага пакалення, прызначаны для перавозу пасажыраў па міжгародніх і прыгарадных маршрутах. Каштуе машына каля $ 200 тыс.

Акрамя камфартабельнага аўтобуса ўнутраныя войскі збіраюцца закупіць і іншую тэхніку: 8 пасажырскіх аўтобусаў на агульную суму Br 1,5 млн; два аўтамабілі для перавозу асуджаных i асобаў, якiя ўтрымліваюцца пад вартай – на Br 300 тыс. Таксама ў спісе ёсць грузавікі для перавозу асабовага складу, палівазапраўляльнік, аўтакран і нават «аўтамабіль спецыяльны ўзрыватэхнічнага абсталявання».

 

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў