«Арганізоўвалі маршы студэнтаў». Следчы камітэт назваў імёны тых, хто праходзіць у «студэнцкай справе»


Марш студэнтаў. 1 верасня 2020 году.
Фота: АВ / Белсат

У крымінальнай справе абвінавачанні выставілі студэнтам, выкладчыку і чальцу Каардынацыйнай рады – агулам 12 асобам, паведамляе Следчы Камітэт і заяўляе: арганізацыя пратэставых акцыяў абмяркоўвалася са Святланай Ціханоўскай.

СК мяркуе, што прадстаўнікі ўстановаў адукацыі былі каардынатарамі на месцах, вялі тэматычныя телеграм-каналы, асабіста заклікалі да ўдзелу ў акцыях пратэсту, выраблялі ды распаўсюджвалі ўлёткі з заклікамі, кіравалі ўдзельнікамі, займаліся іхным рыхтаваннем і матэрыяльным забеспячэннем, паведамлялі аб перасоўваннях супрацоўнікаў органаў унутраных справаў.

Следчыя падкрэсліваюць, што пратэставыя акцыі зрывалі адукацыйны працэс і нармальную працу ВНУ, бо моладзь блакавала калідоры і лесвічныя маршы, ускладняла праход студэнтаў, выкладчыкаў і наведнікаў, гучна крычала, свістала, скандавала лозунгі, спявала.

Марш пенсіянераў, лекараў і студэнтаў. 26 кастрычніка 2020 году. Фота Агата Квяткоўская / Белсат

Фігурантаў вінавацяць паводле ч. 2 арт. 17 і ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, учыненая групай асобаў»). Абвінавачаныя застаюцца пад вартай, крымінальную справу перадалі пракурору для накіравання ў суд.

  • Марыя Каленік, студэнтка БДАМ;
  • Ксенія Сырамалот, студэнтка БДУ;
  • Кася Будзько, студэнтка БДПУ;
  • Яна Арабейка, студэнтка БДПУ;
  • Ягор Канецкі, студэнт БДУ;
  • Глеб Фіцнер, студэнт МДЛУ;
  • Ілля Трахтэнберг, адлічаны студэнт БДУ;
  • Вікторыя Гранкоўская, адлічаная студэнтка БНТУ;
  • Анастасія Булыбенка, адлічаная студэнтка БНТУ.

12 лістапада затрымалі выкладчыцу БДУІР Вольгу Філатчанкаву. Ёй таксама выставілі абвінавачанне паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу. Як і выпускніцы БДМУ, чальцу Каардынацыйнай рады і прадстаўніцы Святланы Ціханоўскай у справах моладзі і студэнтаў Алане Гебрэмарыяам.

Праз два тыдні, 26 лістапада, супрацоўнікі КДБ затрымалі Таццяну Якельчік, студэнтку мехмату БДУ. Яе абвінавацілі паводле арт. 342 КК. Яна таксама застаецца пад вартаю.

Гісторыі
«Піша, што трымаецца». Унучка беларускага паэта Івана Арабейкі сустрэне сваё 20-годдзе за кратамі
2021.01.17 08:53
Гісторыі
Бацька палітзняволенай гарадзенкі: Магчыма, мая дачка трапіла ў закладнікі
2020.12.05 08:00

МГМ belsat.eu

Стужка навінаў