Пагражалі згвалціць і перабілі ногі. 21-гадовай дзяўчыне, якую катавалі, пагражае да 8 гадоў за дапамогу параненым

У судзе Маскоўскага раёну Менску працягнуўся разгляд справы Аляксандры Патрасаевай, дзяўчыны, якая ў ноч з 10 на 11 жніўня выйшла на вуліцу аказаць медычную дапамогу пратэстоўцам, але была затрыманая.
Фота: Белсат

У судзе Маскоўскага раёну Менску 17 сакавіка працягваецца разгляд крымінальнай справы супраць палітзняволенай Аляксандры Патрасаевай. Сёння – трэцяе паседжанне. 21-гадовую дзяўчыну абвінавачваюць у актыўным удзеле ў масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 КК). Ёй пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад 3 да 8 гадоў. Справу вядзе суддзя Вольга Малашэнка, бок абвінавачання прадстаўляў памочнік пракурора Маскоўскага раёну Фёдар Сініцкі. Аляксандра віны не прызнае.

На паседжанні 17 сакавіка ў справе замяніўся дзяржаўны абвінаваўца, цяпер з абвінавачаннем выступае Раман Бізюк.

Суддзя Вольга Малашэнка спытала Аляксандру, у чым яна згодная з абвінавачаннем, а ў чым не. Дзяўчына віны сваёй не прызнае, у масавым мерапрыемстве ўдзелу не брала. Дзяўчына сведчыла, што затрымалі яе ў іншым канцы гораду – каля 3 ночы на станцыі метро «Інстытут культуры». Ніякіх дакументаў па затрыманні 11 жніўня складзена не было, адпусцілі дзяўчыну з Акрэсціна без пратаколу. Таксама суддзя ўдакладніла, як менавіта дзеянні пратэстоўцаў уплывалі на спакой мірных грамадзянаў і грамадскі парадак.

У залу суда запрасілі ў якасці сведкі супрацоўніка міліцыі, які ў дзень затрымання Аляксандры праводзіў у яе дома ператрус. Падчас ператрусу быў канфіскаваны бел-чырвона-белы сцяг з Пагоняй.

Перапынак у справе абвешчаны да 10:30 25 сакавіка.

У судзе Маскоўскага раёну Менску працягнуўся разгляд справы Аляксандры Патрасаевай, дзяўчыны, якая ў ноч з 10 на 11 жніўня выйшла на вуліцу, каб аказаць медыцынскую дапамогу пратэстантам, але была затрыманая. Менск, Беларусь. 17 сакавіка 2021 года. Фота: Белсат
Аляксандра Патрасаева, суд, у судзе, зала суда, суду, у зале, залі, судовае паседжанне, суды, судзілішча, у клетцы, за кратамі, Менск, гвалт, артыкул 293 КК
У судзе Маскоўскага раёну працягнуўся разгляд справы Аляксандры Патрасаевай, дзяўчыны, якая ў ноч з 10 на 11 жніўня выйшла на вуліцу, каб аказаць медыцынскую дапамогу пратэстантам, але была затрыманая. Менск, Беларусь. 17 сакавіка 2021 года. Фота: Белсат

Аляксандра Патрасаева, суд, у судзе, зала суда, суду, у зале, залі, судовае паседжанне, суды, судзілішча, у клетцы, за кратамі, Менск, гвалт, артыкул 293 КК, адвакат, абаронца

Гісторыя затрыманняў

Першы раз Аляксандру затрымалі 11 жніўня каля 3 ночы на станцыі метро «Інстытут культуры». Яна трое содняў правяла на Акрэсціна. Адтуль Аляксандра выйшла траўмаваная фізічна і псіхічна. У інтэрв’ю «Свабодзе» яна распавядала пра катаванні.

Дзяўчына кажа, што людзі ў чорным моцна збівалі яе з першых хвілінаў затрымання, пасля білі ў аўтазаку і ў ізалятары. Яе не толькі зневажалі і абражалі, але і пагражалі згвалціць дубінкай, наглядчыца прымушала раздзявацца дагала, прысядаць, станавіцца на расцяжку, а сама біла па нагах. Пасля Акрэсціна ў Аляксандры былі парваныя звязкі, ёй накладалі гіпс на перабітыя ногі, перасоўвалася дзяўчына на мыліцах. Адна са зняволеных, якая была разам з Аляксандрай у камеры, пацвердзіла «Белсату», што дзяўчыну прывезлі збітай:

«Сашу прывезлі ўначы з 10 на 11 жніўня. Яна расказала дзяўчатам, што ёй пагражалі згвалтаваннем. Яна вельмі перажывала за сваю котку, якая засталася ў замкнёным пакоі. Дзяўчаты запаміналі ейны адрас, каб вызваліць жывёлінку. На наступны дзень Саша пачала скардзіцца на боль у назе. У 4-мясцовай камеры было 53 чалавекі, Сашы нават не маглі знайсці месца. У камеры сядзелі медыкі, яны агледзелі Сашыну нагу, сказалі, што, хутчэй за ўсё, разарваныя цягліцы або звязкі. Нага ў яе настолькі распухла, што ёй не маглі зняць штаны, яна плакала і крычала ад болю».

Спадарыня кажа, што супрацоўнікі Акрэсціна ігнаравалі просьбы аб дапамозе. Наглядчыкі вінавацілі дзяўчат у тым, што гэта яны збілі Аляксандру. За ўвесь час перабывання ў ізалятары да яе так і не выклікалі фельчара і не адправілі ў шпіталь.

Аляксандра Патрасаева. Ілюстрацыя суразмоўцаў «Белсату»

Дзяўчына падавала заяву аб катаваннях у Следчы камітэт, аднак ведамства адмовілася яе прыняць. А ўжо 16 кастрычніка да яе прыйшлі на здымную кватэру з ператрусам і затрымалі ў крымінальнай справе. З таго часу яна застаецца пад вартаю ў СІЗА-1 на Валадарскага.

Паводле абвінавачання, уначы з 10 на 11 жніўня яна актыўна ўдзельнічала ў масавых беспарадках побач з універсамам «Рыга», а таксама ў спланаваных групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак: блакаванні руху транспарту, узвядзенні барыкады, знішчэнні бруку, выкарыстоўванні петардаў, паходняў ды іншых прадметаў. Таксама дзяўчына нібыта заклікала людзей да супраціву і не падпарадкоўвалася прадстаўнікам улады.

Суд

Дагэтуль адбылося два паседжанні. У суд Аляксандру дастаўляюць у кайданках і пад канвоем. Віны дзяўчына не прызнае. На судзе яна заяўляла, што ў тую ноч дапамагала людзям, якія пацярпелі ад гвалту сілавікоў.

Аляксандра патлумачыла, што інфармацыю пра падзеі брала ў тэлеграм-каналах. Прачытала, што людзям патрэбная медычная дапамога, паехала пасля працы да ўніверсаму «Рыга». Яна мела пры сабе рэспіратары, бінты, перакіс, абязбольвальныя. На скрыжаванні вуліцаў Бяды, Багдановіча, Сурганава Саша пабачыла некалькі дзясяткаў людзей, якія ўзводзілі барыкады, але яны нічога не падпальвалі, не руйнавалі, не кідаліся камянямі. Дзяўчына сцвярджае, што міліцыянтаў не бачыла і патрабаванняў разысціся не чула, лозунгаў і заклікаў да супраціву не выкрыквала.

Аляксандра з сяброўкай.
Фота: veronika.grischkova / Facebook

Паводле Аляксандры, яна апрацоўвала раны і ўвесь час заставалася ў адным месцы, каля лесвіцы. Адыходзіла ненадоўга, каб выкінуць смецце. Дзяржабвінаваўца і суддзя звярнулі ўвагу, што ў руках у абвінавачанай была пластыкавая трубка і белы мяшок. Гэта зафіксавала відэа «Свабоды», якое і вывучалі на другім паседжанні. Аляксандра адказала, што падняла трубку і выкінула ў кучу са смеццем, якую пазней абвінавачанне назвала барыкадай. Акурат на відэа было бачна, як Аляксандра нясе белы мяшок міма смеццевых бакаў і пакідае яго ў кучы.

11 сакавіка таксама дапытвалі сведкаў. Выступілі сяброўка Аляксандры і кіроўца тралейбуса, які працаваў 10 жніўня на маршруце, што праходзіць каля ўніверсаму «Рыга». Сяброўка заявіла, што ў той дзень з Аляксандрай не бачылася, але размаўляла па тэлефоне. Тая казала, што едзе ў горад дапамагаць пацярпелым.

Барыкады ў раёне ўніверсаму «Рыга». Менск, Беларусь. 10 жніўня 2020 года.
Фота: АВ / Vot Tak TV / Белсат

Кіроўца аўтобуса № 92 сведчыў, што на дарозе ўтварыўся вялікі затор, на праезнай частцы былі камяні і агароджы, побач з тралейбусам выбухалі святлошумавыя гранаты, але натоўп быў не агрэсіўны, а падсуднай ён не пазнаў. Чуў, як людзі крычалі: «Жыве Беларусь!»

Hавiны
«Дзеці – смелыя і сумленныя – плацяць за нашую абыякавасць». Размова з маці 18-гадовага палітвязня
2021.02.17 15:25

У якасці сведкі таксама быў заяўлены міліцыянт, аднак ён не з’явіўся.

Ганна, якая прысутнічала на другім паседжанні, распавяла «Белсату», што суддзя ставіцца да Аляксандры зневажальна:

«Саша вельмі добра трымалася на судзе. Не плакала, не было істэрыкі. Вядома, яна прыгнечаная, але пабачыла знаёмых, трымалася бадзёра. Як мне падалося, суддзя з пагардай да яе паставілася, глядзела спадылба, інтанацыйна, лексічна паказвала сваю знявагу, да адваката і прысутных таксама. Суддзя паказвала відэа, прычым яго паказвалі з вялікай адлегласці з экрану ноўтбука, адвакату даводзілася падымацца і глядзець. Пракурор рабіў выгляд, што глядзіць, але не глядзеў. Суддзя так павярнула экран, каб ніхто нічога не пабачыў. Пра збіццё яе нават не спыталі».

Чурленскі дзіцячы сад – сярэдняя школа. Вёска Лыцавічы, Вілейскі р-н, Беларусь. 16 сакавіка 2021 г. Фота: ВК / Белсат

21-гадовая Аляксандра Патрасаева нарадзілася ў Вілейскім раёне, у 6 гадоў яна стала круглаю сіратой, выхоўвалася ў Чурленскім вучэбна-педагагічным комплексе (на фота) і жыла ў прыёмных сем’ях. Вучылася ў каледжы ў Менску, працавала рэкламным агентам. Характарыстыка з працы ў дзяўчыны станоўчая. Праваабаронцы прызналі Аляксандру палітзняволенай.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў