На затрыманых у ІЧУ складаюць новыя пратаколы і прысуджаюць содні арышту


Таццяну Кірпічаву і Крысціну Малахоўскую затрымалі ў суботу на вуліцы Мірашнічэнкі і змясцілі ў ІЧУ на Акрэсціна. Сёння а пятай раніцы ў затрыманых заканчваўся 72-гадзінны тэрмін з моманту затрымання. Але жанчын не вызвалілі, а склалі новыя пратаколы і асудзілі, піша Telegram-канал «Вясна» назірае».

У дачыненні да Таццяны Кірпічавай і Крысціны Малахоўскай, у якіх 72-гадзінны тэрмін з моманту затрымання заканчваўся сёння а пятай раніцы, асудзілі. На затрыманых яшчэ ў суботу склалі новыя пратаколы паводле арт. 24.3 КаАП за непадпарадкаванне ў ІЧУ.

У выніку затрыманых судзілі паводле арт. 24.23 і арт. 24.3 КаАП. Суддзя Алена Жуковіч прызнала жанчын вінаватымі і пакарала Таццяну 30 соднямі арышту, а Крысціну на 15 содняў.

У суботу 13 сакавіка на вуліцы Мірашэнічэнка міліцыянты затрымалі 5 жанчын. Паводле сілавікоў, яны нібыта рыхтавалі несанкцыянаваную акцыю. Акрамя таго, затрымалі яшчэ 5 чалавек, якія насупраць будынку адміністрацыі Цэнтральнага раёну Менску пікетавалі з БЧБ-сцягамі.

Hавiны
З раніцы 13 сакавіка ў Менску затрымана больш за 10 чалавек, у тым ліку – мастачка Лізавета Ганчарова
2021.03.13 18:32

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў