Музыку Ціму Беларускіх будуць судзіць за наркотыкі

Следчы камітэт паведамляе пра завяршэнне расследавання справы аб незаконным абароце наркотыкаў у дачыненні 22-гадовага музыкі Цімы Беларускіх (Цімафея Марозава).

Паводле Следчага камітэту, супраць 22-гадовага музыкі распачалі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 328 КК («Незаконныя без мэты збыту набыццё, захоўванне наркатычных сродкаў»). Цяпер абвінавачанаму абралі меру стрымання ў выглядзе вызвалення пад заклад.

Ціма Беларускіх у РУУС. Фота: ATN_BTRC

Абвінавачаны – музыка Ціма Беларускіх (Цімафей Марозаў). Яго затрымалі ўначы 6 студзеня ў адным з клубаў Менску. У маладога чалавека знайшлі 0,4 г гашышу і 0,03 г амфетаміну.

Рэпера Ціму Беларускіх затрымалі за гашыш. Афіцыйны каментар СК

СК belsat.eu

Hавiны