Улады ствараюць рэестр крыптагаманцоў, якія «выкарыстоўваліся для супрацьпраўнай дзейнасці»


На Нацыянальным прававым партале 16 лютага з’явіўся ўказ № 48 ад 14 лютага аб стварэнні рэестру віртуальных гаманцоў, якія «выкарыстоўваліся ці выкарыстоўваюцца для ажыццяўлення супрацьпраўнай дзейнасці». Падставай для занясення ў рэестр будзе інфармацыя ад сілавікоў пра выкарыстанне гаманца для тэрарыстычнай ці экстрэмісцкай дзейнасці.

Уласнікам і аператарам рэестру будзе адміністрацыя Парку высокіх тэхналогіяў. Карыстальнікі – Генеральная пракуратура Беларусі, КДБ, КДК, МУС, Нацбанк, ААЦ, Служба бяспекі прэзідэнта і рэзідэнты ПВТ. Рэзідэнтам ПВТ, якія працуюць з крыптавалютамі, загадваецца на наступны дзень пасля атрымання ад аператара рэестру адрасоў гаманцоў адмаўляць іхным уласнікам у здзяйсненні аперацыяў.

Будзе прадугледжаная магчымасць рэалізацыі крыптавалюты з такіх гаманцоў, калі ўласнік прыме вырашэнне яе прадаць дзеля пакрыцця шкоды ў межах крымінальнага ці іншага працэсу. Указ уступае ў сілу праз тры месяцы пасля апублікавання, то бок 16 траўня.

ГГ, belsat.eu

 

Стужка навінаў