Стала вядомая дата пачатку суда над нашаніўцамі Ягорам Марціновічам і Андрэем Скурком


Суд на галоўным рэдактарам «Нашай Нівы» Ягора Марціновічам і кіраўніком аддзелу рэкламы і маркетынгу Андрэем Скурком распачнецца 28 лютага.

Ягор Марціновіч і Андрэй Скурко. Фотакалаж: Наша Ніва

Справа будзе разглядацца ў судзе Заводскага раёну Менску, суддзя – Анжэла Касцюкевіч. Пачатак у 14:30, судовая зала 32.

Ягора Марціновіча і Андрэя Скурко затрымалі 8 ліпеня 2021 года. Першапачаткова – паводле падазрэння ва ўчыненні злачынства паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу («Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак»).

Падчас допыту ў Следчым камітэце Марціновічу выклікалі хуткую дапамогу. Згодна з інфармацыяй «Нашай Нівы», пры затрыманні галоўны рэдактар выдання быў збіты.

Hавiны
«Нашу ніву» прызналі экстрэмісцкім фармаваннем
2022.01.27 11:51

28 ліпеня 2021 года Ягору Марціновічу і Андрэю Скурко прад’явілі абвінавачанне паводле ч. 2 арт. 216 КК («Нанясенне маёмаснай шкоды без прыкметаў раскрадання, зробленае групай асобаў»). Прэтэнзія палягае ў тым, што аплата за камунальныя паслугі памяшкання была паводле тарыфаў для фізічных асобаў, а трэба было плаціць паводле тарыфаў для юрыдычных асобаў. Следчыя налічылі, што за чатыры гады прадпрыемству «Мінэнерга» была нанесеная шкода памерам больш за 10 тысяч тысяч рублёў, якую абвінавачаныя кампенсавалі ў поўным аб’ёме. Само прадпрыемства з прэтэнзіямі ніколі не звярталася.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў