Макей: Расейскія вайскоўцы цалкам пакінуць Беларусь пасля вучэнняў


Калі скончацца вучэнні «Саюзная рашучасць – 2022», усе расейскія падраздзяленні пакінуць Беларусь, заявіў міністр замежных справаў Беларусі Уладзімір Макей падчас прэс-канферэнцыі ў Нацыянальным прэс-цэнтры. Дыпламат назваў вучэнні адказам на дзеянні Захаду.

Паводле Макея, вучэнні «Саюзная рашучасць – 2022» – планавыя. Іх правядзенне ў Беларусі абумоўленае актыўнасцю NATO на заходніх межах і ва Украіне.

«Ніводнага вайскоўца, ніводнай адзінкі баявой тэхнікі не застанецца пасля гэтых вучэнняў. Пра гэта заяўлена і на ўзроўні Міністэрства абароны, пра гэта сказаў і прэзідэнт Лукашэнка. Пра гэта заявіў беларускі бок у ходзе розных мерапрыемстваў у АБСЕ», – заявіў Макей.

Інтэрв’ю
«Макей – рэдкае выключэнне». Былы дыпламат пра кіраўніка беларускага МЗС
2022.02.16 11:44

Кіраўнік беларускага МЗС не назваў дакладнай колькасці вайскоўцаў, якія бяруць удзел у вучэннях, толькі зазначыў, што яна не перавышае дазволенай Венскім дакументам 2011 года.

«Ніводнага палажэння Венскага дакументу мы не парушылі і не парушым», – зазначыў Макей.

Вучэнні «Саюзная рашучасць – 2022» распачаліся ў Беларусі 10 лютага і працягнуцца да 20 лютага. Афіцыйная мэта вучэнняў – адпрацоўванне адбіцця вонкавай агрэсіі і атак тэрарыстаў.

Аналітыка
Вучэнні «Саюзная рашучасць»: маштабы, лакацыі, кантэкст. Што трэба ведаць
2022.02.10 08:00

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў