Кіроўцы цяжкавікоў на літоўска-беларускай мяжы чакаюць у чарзе па 12 дзён


На літоўска-беларускай мяжы кіроўцы цяжкавікоў стаяць нават не суткамі, а тыднямі. Літоўскі бізнес папярэджвае пра банкруцтва і крытыкуе літоўскія ўстановы, а тыя тлумачаць чэргі збегам абставінаў, піша delfi.lt.

Чэргі цяжкавікоў на літоўска-беларускай мяжы. Крыніца фота: delfi.lt.

«Я думаю, сістэма не працуе. 12 дзён я стаю ў чарзе. Праблема на літоўскім баку – на беларускім праблем ніколі не было», – кажа адзін з літоўскіх кіроўцаў, які стаіць у чарзе да КПП Медзінінкай.

Кіроўца расказаў выданню, што большая частка фураў ідзе з іншых краінаў – Расеі, Беларусі і Украіны.

Кіраўнік кампаніі Sedeka Вайдас Анужыс прызнаўся журналістам, што бізнес нясе вялікія страты праз прастоі і штрафы заказчыкаў.

«Калі тыдзень стаяць каля мяжы Літвы на выездзе і ўездзе, то не вельмі добра атрымліваецца. І грошы губляем, і штрафы атрымліваем ад заказчыкаў. Сітуацыя не змяняецца са снежня. Планаваць нешта проста немагчыма», – сказаў бізнесмен.

Пра тое, што сітуацыя катастрафічная, кажуць і клайпедскія прадпрымальнікі.

«Нашыя цяжкавікі не могуць вярнуцца з Беларусі: некаторы машыны стаяць ад 3 лютага, і не ведаем, ці прыедуць у выходныя», – кажа прадстаўнік транспартнай кампаніі.

Прадстаўнікі іншай кампаніі сцвярджаюць, што ў Шальчынінкай стаіць 20-кіламетровая чарга, некаторыя чакаюць па два тыдні – без вады і прыбіральняў.

Hавiны
Дзясяткі дальнабойнікаў выйшлі на дарогу каля пункту пропуска «Бераставіца»
2022.02.14 13:34

Сітуацыю пракаментаваў прадстаўнік Мытнага дэпартаменту Літвы Вітас Валунгявічус, які адной з прычынаў коркаў назваў расейска-беларускія вайсковыя вучэнні.

«Мы бачым праблему з некалькіх бакоў, гэта нелегальная міграцыя, праз якую кантроль на КПП больш жорсткі, а другі момант – кантрабанда цыгарэт, трэці – закрыты пункт «Брузгі-Кузніца» на польска-беларускай мяжы.

І чацвёрты момант: гэта звязана з вучэннямі ў Беларусі», – назваў праблемы літоўскі чыноўнік.

Апроч таго, як паведамілі журналістам, на КПП у Медзінінкаі адбываецца рэканструкцыя.

Рэпартаж
«Мы не немцы, мы не памром». Як выжываюць дальнабойнікі ў шматкіламетровай чарзе да мяжы з Беларуссю
2021.12.17 07:00

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў