Еўразійскі фонд не дасць Беларусі 3,5 мільярда долараў, якія прасіў Лукашэнка


Беларусь не атрымае ад Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця запытаныя 3,5 мільярда долараў, паведамляе Reuters. Як заявіў расейскі міністр фінансаў Антон Сілуанаў, магчымасці выдаць такую суму ў фонду проста няма.

Аднак Масква выказвае гатовасць аказаць Беларусі меншую падтрымку.

«Мы бачым ва ўмовах абмежаванняў, якія закранулі нашага суседа, неабходнасць падтрымкі на рэфінансаванне тых даўгавых абавязкаў, якія ёсць у Беларусі перад вонкавымі крэдыторамі, у першую чаргу – перад Расеяй.

І мы тут гатовыя разглядаць прапановы беларускіх калег у пытаннях дапамогі рэфінансавання даўгавых абавязкаў», – цытуюць словы Антона Сілуанава расейскія медыі.

Паводле Сілуанава, Расея гатовая рэфінансаваць сёлета доўг Беларусі перад Масквой і Еўразійскім фондам стабілізацыі і развіцця (ЕФСР) у памеры 1 мільярда долараў.

У снежні 2021 года Беларусь папрасіла ў ЕФСР 3,5 мільярда долараў для рэфінансавання свайго доўгу ў сувязі з адсутнасцю дапамогі ад еўрапейскіх фондаў, пасля таго як супраць Менску ўвялі санкцыі на фоне маштабнага пераследу і рэпрэсіяў супраць грамадзянаў за ўдзел у пратэстах пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.

Hавiны
«Празмерна аптымістычныя». Улады абвясцілі планы на інфляцыю і ВУП Беларусі на 2022 год
2021.12.09 01:26

ЗК belsat.eu

Стужка навінаў