Журналістаў недзяржаўных медыяў не пусцілі на суд над Кацярынай Андрэевай і Дар'яй Чульцовай


Суд над журналісткамі «Белсату» Кацярынай Андреевой і Дар’яй Чульцовай. Людзі і журналісты стаяць у чарзе, каб трапіць на працэс.
Фота: Белсат

У судзе Фрунзенскага раёну Менску 16 лютага працягнулі працэс над журналісткамі «Белсату» Кацярынай Андрэевай і Дар’яй Чульцовай. Захады бяспекі на паседжанні сёння ўзмоцненыя.

Кожны, хто трапіў на суд, праходзіў праз рамкі-металашукальнікі. Іх звычайна ставяць на працэсах над анархістамі. Трапіць у судовую залу зноў здолелі не ўсе: гэта тлумачаць захадамі эпідэміялагічнай бяспекі. Аднак людзі, якія ўсё ж такі апынуліся ўнутры, кажуць, што месцаў хапае нават з улікам шахматнай рассадкі. Людзям, якія патрабуюць адчыніць дзверы залы, ахоўнік кажа: «Лядоўню ў сябе дома можаце адчыніць, зачыніць і там правяраць».

Журналісты недзяржаўных медыяў прайсці не здолелі. Затое здымачную групу ОНТ у залу пусцілі.

Hавiны
Другі дзень суда над Кацярынай Андрэевай і Дар’яй Чульцовай. ОНЛАЙН
2021.02.16 14:22

Нашых каляжанак Кацярыну Андрэеву і Дар’ю Чульцову вінавацяць паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак»). Кацярыне Андрэевай і Дар’і Чульцовай пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі. Справу разглядае суддзя Наталля Бугук.

ЯП belsat.eu

Стужка навінаў