Затрымалі дачку кіраўніка Партыі БНФ Рыгора Кастусева


У вёсцы Цяхцін Магілёўскай вобласці сілавікі затрымалі дачку кіраўніка Партыі БНФ Рыгора Кастусёва Кацярыну. У доме палітыка зладзілі ператрус, напісаў Кастусёў у сваім Facebook.

Сілавікі затрымалі дачку старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва Кацярыну. Што стала прычынай – не вядома.

«Толькі што даведаўся, што магілёўская пракуратура затрымала маю дачку Кацярыну. Яны з маёй жонка Ларысай былі на вёсцы: Цяхцін, Бялыніцкі р-н. Прыехалі на вёску, правялі там вобшук, затрымалі дачку і паехалі на Магілёў. Пры вобшуку нічога не забралі», – напісаў Рыгор Кастусёў.

Сёння з самай раніцы сілавікі зладзілі ператрусы ў праваабаронцаў і незалежных журналістаў. Лік людзей, якія трапілі пад гэтую хвалю, ужо ідзе на дзясяткі.

Hавiны
«Улады ставяць задачу закатаць усіх у асфальт». Што кажуць пра масавыя ператрусы ў журналістаў і праваабаронцаў
2021.02.16 14:31

СК belsat.eu

Стужка навінаў