У Менску будуць судзіць хлопца за замах на забойства сілавікоў

25-гадовага жыхара Менску будуць судзіць паводле абвінавачвання ў замаху на забойства супрацоўнікаў органаў унутраных справаў, ва ўдзеле ў масавых беспарадках і загадзя непраўдзівым даносе. Следчы камітэт паведамляе пра заканчэнне расследавання чарговай крымінальнай справы ў дачыненні дэманстранта.

Следчы камітэт паведамляе, што 11 жніўня 25-гадовы мянчук заблакаваў дзверы свайго аўта, калі да яго падышлі сілавікі, і рушыў з месца. Пры гэтым малады чалавек наехаў на пяцярых вайскоўцаў унутраных войскаў МУС. Двое міліцыянтаў, паводле следчых, некалькі метраў падчас руху аўтамабіля праехалі на капоце.

Пасля гэтага малады чалавек кінуў сваю машыну і паведаміў міліцыянтам, што машыну скралі.

Цяпер маладзён за кратамі, а справу перадалі пракурору для накіравання ў суд.

Cкладу злачынству ў смерці гомельца Аляксандра Віхора не знайшлі. А на жанчыну, якая казала, што яго збівалі дручкамі, завялі справу

СК belsat.eu

Hавiны