Суд над Віктарам Бабарыка будзе адкрытым, але пусцяць не ўсіх


Вярхоўны суд Беларусі адрэагаваў на масавыя зваротамі грамадзянаў у справе допуску на судовае паседжанне па справе былога кіраўніка «Белгазпрамбанку» Віктара Бабарыкі. Прэсавая служба суда патлумачыла, хто зможа патрапіць на суд.

Вярхоўны суд паведамляе, што цягам апошняга часу ўстанова атрымала вельмі шмат электронных зваротаў у справе допуску на судовае паседжанне Віктара Бабарыкі. Прэсавая служба ВС паведамляе, што прысутнічаць на адкрытым судовым пасяджэнні могуць асобы, якія не з’яўляюцца ўдзельнікамі працэсу і журналісты сродкаў масавай інфармацыі, а неабгрунтаванае абмежаванне доступу грамадзян у залу суда не дапускаецца. Але ёсць і некаторыя абмежаванні, звязаныя не толькі з каронавірусам.

«Пры гэтым у мэтах забеспячэння належнага парадку ў судовым пасяджэнні, бяспекі ўдзельнікаў працэсу і прысутных пытанне допуску ўсіх жадаючых грамадзян у адкрытае судовае паседжанне вырашаецца судом з улікам умяшчальнасці залы судовага паседжання», – заявілі ў прэс-службе Вярхоўнага суда.

Вядома, што інфармаваць беларусаў пра суд над Віктарам Бабарыкам будзе толькі дзяржаўная прэса. Недзяржаўныя журналісты атрымалі адмовы на акрэдытацыю на суд. У Вярхоўным судзе распавялі, што паклікалі дваццаць журналістаў, якія нібыта першымі падалі заяўкі.

Hавiны
Другі дзень суда над Кацярынай Андрэевай і Дар’яй Чульцовай. ОНЛАЙН
2021.02.16 14:22

СК belsat.eu

Стужка навінаў