КДК рыхтуе анансаваны Лукашэнкам наступ на бізнес. З'явіліся прапановы зменаў у падаткаабкладанне ІП


Не паспеў Аляксандр Лукашэнка паабяцаць «выразаць бізнес гарачым жалезам», як гэта пачало ажыццяўляцца. У Telegram-канале «МотолькоПомоги» зʼявіўся дакумент з прапановамі Камітэту дзяржкантролю для «ўдасканальвання сістэмы падаткаабкладання».

  • КДК прапаноўвае скасаваць адзіны падатак і замяніць яго спрошчанай сістэмай падаткаабкладання.
  • Для ІП, якія надаюць юрыдычныя, маркетынгавыя, кансультацыйныя, аўдытарскія, бухгалтарскія, інфармацыйныя ды іншыя паслугі, прапаноўваюць павялічыць стаўку да памеру падатку на прыбытак.
  • Прапаноўваюць 13-адсоткавую плату за зняцце гатоўкі звыш пэўнага памеру са свайго рахунку (прапаноўваюць 3000 рублёў).
  • Лічаць неабходным павялічыць памер адлічэнняў ІП у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва на асобныя віды дзейнасці.
  • Крымінальную адказнасць за падатковыя злачынствы плануюць зрабіць больш жорсткай.

ЯП belsat.eu

Стужка навінаў