ЕЗ адрэагаваў на ператрусы ў Беларусі


Сённяшнія ператрусы ў беларускіх праваабаронцаў і журналістаў Еўразвяз назваў поўным парушэннем асноўных свабодаў, правоў чалавека і вяршэнства закону, піша радыё «Свабода».

Падзеі ў Беларусі сведчаць пра ўзмацненне кампаніі запалохвання і нападаў на актывістаў грамадзянскай супольнасці, праваабаронцаў і журналістаў, заявіў сёння прэсавы сакратар Еўрапейскай службы замежнапалітычных дзеянняў Пэтэр Стана (Peter Stano). Пасля такога наступу на грамадзянскую супольнасць ЕЗ можа ўвесці дадатковыя санкцыі.

«Любыя далейшыя санкцыі будуць прынятыя Радай адзінагалосна. ЕЗ цвёрда перакананы ў тым, што толькі дэмакратыя, вяршэнства закону і правядзенне свабодных і справядлівых выбараў з улікам дэмакратычнай волі народу Беларусі – адзіны шлях наперад, які гарантуе доўгатэрміновую стабільнасць і суверэнітэт Беларусі», – заявіў прэсавы сакратар Еўрапейскай службы замежнапалітычных дзеянняў.

Сёння ранкам у офісе Беларускай асацыяцыі журналістаў, філіях праваабарончага цэнтру «Вясна» і ў кватэрах незалежных журналістаў і праваабаронцаў у розных гарадах Беларусі сілавікі зладзілі ператрусы. Следчы камітэт паведамляе, што правяраюць арганізацыі, «што пазіцыянуюць сябе як праваабарончыя», у межах папярэдняга расследавання дзеля высвятлення акалічнасцяў фінансавання пратэставай дзейнасці.

Hавiны
Рэпрэсіі працягваюцца. У журналістаў і праваабаронцаў у розных гарадах праводзяць ператрусы
2021.02.16 08:23

СК belsat.eu

Стужка навінаў