Cтаршыня лідскага аддзелу Саюзу палякаў атрымала дзіўны самвыдат. У газеце яе вінавацяць у здрадзе


Газета з абразамі, якую атрымала старшыня лідскага аддзелу Саюзу палякаў Ірэна Бярнацкая.
Фота: Белсат

Старшыня лідскага аддзелу Саюзу палякаў у Беларусі, дырэктарка лідскай польскай школкі Ірэна Бярнацкая сёння атрымала капэрту з нумарам самвыдату «Честная газета». На старонках выдання маркерам былі напісаныя абразы і абвінавачванні ў здрадзе Радзіме за польскія грошы.

«Я не ведаю такой газеты, ніколі такой газеты не чытала і не выпісвала. Майго імя там напісана не было», – зазначыла Ірэна Бярнацкая.

І хоць пасланне адрасавалі ёй, Ірэна Бярнацкая не выключае, што гэтыя дзеянні могуць быць скіраваныя супраць мясцовай суполкі Саюзу палякаў. Да таго ж лідскія міліцыянты на спадарыню Ірэну тыдзень таму склалі ўжо трэці пратакол паводле артыкулу 23.34 – 18 студзеня яна прыйшла на абвяшчэнне прысуду мясцоваму актывісту Вітольду Ашурку. Папярэднія два суды паводле артыкулу 23.34 былі звязаныя з тым, што Бярнацкая малілася на вуліцы побач з лідскім фарным касцёлам.

ЯП belsat.eu

Стужка навінаў