Блогераў Кабанава і Пятрухіна не даставілі на суд. Раней іх выдалілі з паседжання


Cуд над блогерамі Кабанавым і Пятрухіным.
Фота: Вольга Васільева / belsat.eu

Сёння другое паседжанне ў справе берасцейскіх блогераў Сяргея Пятрухіна і Аляксандра Кабанава. Аднак іх у зале няма.

Справу блогераў разглядае суд Кастрычніцкага раёну Магілёва. Шмат месцаў у зале займаюць супрацоўнікі міліцыі ў цывільным, а таксама маладыя людзі, падобныя да студэнтаў. Журналістаў і прадстаўнікоў АГП пусцілі ў апошнюю чаргу. Выступіў адзін з пацярпелых, які папрасіў кампенсацыю 1500 рублёў.

Сяргея Пятрухіна і Аляксандра Кабанава сёння ў суд не даставілі, бо іх выдалілі з першага паседжання. Тады блогерам зрабілі некалькі заўвагаў, не задавальнялі іхных хадатайніцтваў. У выніку Кабанаў папрасіў:

«Праводзьце пасяджэнне без нас. Збярыце лепш тройку. А мы просім канвой адвесці нас у камеру – будзе сацыяльнае дыстанцыяванне».

Блогера з Берасця Сяргея Пятрухіна вінавацяць паводле арт. 342 («Арганізацыя або рыхтаванне масавых закалотаў»), арт. 369 («Абраза прадстаўніка ўлады») і арт 391 («Абраза суддзі») Крымінальнага кодэксу. Аляксандра Кабанава вінавацяць паводле арт. 342 («Арганізацыя або рыхтаванне масавых закалотаў»), арт. 369 («Абраза прадстаўніка ўлады»).

Вольга Васільева/ЯП belsat.eu

 

Стужка навінаў