192-гі дзень пратэстаў. Працяг суду над журналісткамі «Белсату», масавыя ператрусы ў Беларусі


З самай раніцы ў офісе Беларускай асацыяцыі журналістаў, філіях праваабарончага цэнтру «Вясна» і ў кватэрах незалежных журналістаў і праваабаронцаў у розных гарадах Беларусі сілавікі зладзілі ператрусы. Следчы камітэт паведамляе, што правяраюць арганізацыі, «што пазіцыянуюць сябе як праваабарончыя», у межах папярэдняга расследавання дзеля высвятлення акалічнасцяў фінансавання пратэставай дзейнасці. Лік людзей, якія трапілі пад гэтую хвалю, ужо ідзе на дзясяткі. Іншыя падзеі дня ў аглядзе «Белсату».

Суд на журналісткамі «Белсату»

У судзе Фрунзенскага раёну Менску 16 лютага працягнулі працэс над журналісткамі «Белсату» Кацярынай Андрэевай і Дар’яй Чульцовай. Захады бяспекі на паседжанні сёння ўзмоцненыя. Журналісты недзяржаўных медыяў прайсці не здолелі. Затое здымачную групу ОНТ у залу пусцілі.

Дар’я Чульцова і Кацярына Андрэева ў судзе Фрунзенскага раёну. Менск, Беларусь. 9 лютага 2021 году. Фото: АВ / Белсат

Муж Кацярыны Андрэевай, таксама журналіст Ігар Ільяш, які прысутнічаў на працэсе, так і не зразумеў некаторыя моманты паводзінаў суддзі ды пракурора.

«Асабліва, я б сказаў, такі абсурд складаўся з таго, што ў час гэтага фрагменту стрыму распавядалася ў тым ліку пра забойства Бандарэнкі, але гэта абсалютна аніяк не цікавіла ні суддзю, ні прадстаўніцу пракуратуры, іх цікавіла, што мірных пратэстоўцаў Кацярына аднойчы назвала «смелымі».

Нашых каляжанак вінавацяць паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак»). Кацярыне Андрэевай і Дар’і Чульцовай пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі. Справу разглядае суддзя Наталля Бугук.

Працяг працэсу адбудзецца 17 лютага а 10:00.

Масавыя ператрусы

У офісе Беларускай асацыяцыі журналістаў, філіях праваабарончага цэнтру «Вясна» і ў кватэрах незалежных журналістаў і праваабаронцаў у розных гарадах Беларусі сілавікі зладзілі ператрусы. Следчы камітэт паведамляе, што правяраюць арганізацыі, «што пазіцыянуюць сябе як праваабарончыя», у межах папярэдняга расследавання дзеля высвятлення акалічнасцяў фінансавання пратэставай дзейнасці.

Hавiны
Рэпрэсіі працягваюцца. У журналістаў і праваабаронцаў у розных гарадах праводзяць ператрусы
2021.02.16 08:23

Лік людзей, якія трапілі пад гэтую хвалю, ужо ідзе на дзясяткі.

Падзеі ў Беларусі сведчаць пра ўзмацненне кампаніі запалохвання і нападаў на актывістаў грамадзянскай супольнасці, праваабаронцаў і журналістаў, заявіў сёння прэсавы сакратар Еўрапейскай службы замежнапалітычных дзеянняў Пэтэр Стана (Peter Stano). Пасля такога наступу на грамадзянскую супольнасць ЕЗ можа ўвесці дадатковыя санкцыі.

«Любыя далейшыя санкцыі будуць прынятыя Радай адзінагалосна. ЕЗ цвёрда перакананы ў тым, што толькі дэмакратыя, вяршэнства закону і правядзенне свабодных і справядлівых выбараў з улікам дэмакратычнай волі народу Беларусі – адзіны шлях наперад, які гарантуе доўгатэрміновую стабільнасць і суверэнітэт Беларусі», – заявіў прэсавы сакратар Еўрапейскай службы замежнапалітычных дзеянняў.

Святлна Ціханоўская.
Фота: тэлеграм-канал @tsikhanouskaya

Былая кандыдатка на прэзідэнцкую пасаду Святлана Ціханоўская пракаментавала інфармацыю пра ператрусы ў офісе Беларускай асацыяцыі журналістаў, філіялах праваабарончай арганізацыі «Вясна» і ў незалежных журналістаў.

«Яны шукаюць «злачынцаў» сярод тых, хто дапамагае палітвязням і піша пра барацьбу беларусаў за свабоду. Яны шукаюць «злачынцаў» у дамах іхных бацькоў. Але ў пошуку злачынцаў ім варта зазірнуць у офісы АМАПу, ГУБАЗіКу і ўсіх адказных за рэпрэсіі.

Гэта і ёсць сапраўдны дзяржаўны крызіс, бо дзеля ўтрымання ўлады рэжым рэпрэсуе нават тых, хто абараняе правы людзей. Пакуль гэта адбываецца, у небяспецы ўсе беларусы.

Але беларусы ведаюць, як вырашыць гэты крызіс. Такімі дзеяннямі Лукашэнка сам збірае матэрыялы справы для міжнароднага трыбуналу супраць сябе і сваіх набліжаных. І мы ўжо перадалі інфармацыю ў Еўразвяз і Раду ААН у справе правоў чалавека з патрабаваннем зрабіць захады», – запэўніла Cвятлана Ціханоўская.

Супраць мірных грамадзянаў выкарысталі ўзброеныя сілы

У Берасці судзяць Аляксандра Кардзюкова, які быў з Генадзем Шутавым у момант, калі сілавікі застрэлілі Генадзя. Але пасля следства забойцы аказаліся пацярпелымі. Гэта двое вайскоўцаў з вайсковай часткі 89417, якая базуецца ў Мар’інай Горцы: капітан Раман Гаўрылаў і прапаршчык Арсеній Галіцын. Менавіта Раман Гаўрылаў і забіў Генадзя Шутава.

Пацярпелыя, Раман Гаўрылаў і Арсень Галіцын.
Фота: Белсат

На лаве падсудных Аляксандр Кардзюкоў, якога вінавацяць у замаху на забойства – паводле ч. 2 арт. 139. Цяпер Аляксандру пагражае ад 8 да 25 гадоў пазбаўлення волі або пажыццёвае зняволенне.

Hавiны
«Супраць мірных грамадзянаў выкарысталі ўзброеныя сілы». У судзе назвалі вайскоўца, які забіў Генадзя Шутава
2021.02.16 18:51

Суд над Віктарам Бабарыка будзе адкрытым, але пусцяць не ўсіх

17 лютага Вярзоўны суд распачне разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Віктара Бабарыкі. Але трапіць на суд змогуцб не ўсе. Вядома, што інфармаваць беларусаў пра суд над Віктарам Бабарыкам будзе толькі дзяржаўная прэса. Недзяржаўныя журналісты атрымалі адмовы на акрэдытацыю на суд. У Вярхоўным судзе распавялі, што паклікалі дваццаць журналістаў, якія нібыта першымі падалі заяўкі.

СК belsat.eu

Стужка навінаў