Каледж Еўропы запрашае беларусаў – прыём заявак да 18 студзеня 2023 года, поўная стыпендыя


Каледж Еўропы ў польскім Натоліне запрашае навучацца кандыдатаў з Беларусі.

Ілюстрацыйны здымак. Крыніца: coleuropenatolin.eu

Студэнты каледжу маюць права на поўную стыпендыю (27 000 еўраў), што пакрывае плату за навучанне, а таксама на поўны пансіён (3-разовае харчаванне 7 дзён на тыдзень) і на пражыванне ў кампусе, у аднамесным пакоі.

Прыём заявак на 2023/2024 навучальны год пачаўся 13 кастрычніка. Апошні тэрмін падачы заяўкі – 18 студзеня 2023 г. Заяўкі падаецца цалкам онлайн. Плата за заяўку не спаганяецца.

Дадатковую інфармацыю пра каледж кандыдаты могуць атрымаць тут і тут.

Пры паступленні ў Каледж Еўропы ў Натоліне кандыдат мусіць выбраць праграму «European Interdisciplinary Studies» (у бельгійскім Бруге таксама ёсць Каледж Еўропы з іншымі праграмамі, але там менш стыпендыяльных схемаў, на якія маюць права грамадзяне Беларусі).

Больш інфармацыі наконт праграмы еўрапейскіх міждысцыплінарных даследаванняў можна знайсці тут.

Кандыдаты таксама могуць падаць заяўку ў Каледж Еўропы ў Натоліне на апошнім курсе папярэдняга навучання. Тады іх залічаць ўмоўна, але яны мусяць скончыць папярэднюю адукацыю летам, перш чым пачнуць вучыцца ў Натоліне ў верасні.

Праграма еўрапейскіх міждысцыплінарных даследаванняў выкладаецца на англійскай (пераважна) і французскай мовах. Неабходны ўзровень англійскай мовы – B2/C1, мінімальны ўзровень французскай мовы – B1. Да пачатку навучальнага года студэнт мусіць разумець і размаўляць як мінімум камунікатыўнай французскай моваю, бо ёсць абавязковы курс, што выкладаецца па-французску ў першым семестры і ацэньваецца вусным экзаменам.

Існуе таксама магчымасць умоўнага залічэння, калі кандыдат валодае выдатнай англійскай мовай і абяцае палепшыць французскую мову да пачатку навучальнага года.

belsat.eu

Стужка навінаў