Першую ракетку свету Новака Джокавіча ўсё ж дэпартуюць з Аўстраліі


Федэральны суд Аўстраліі адхіліў апеляцыю сербскага тэнісіста Новака Джокавіча на паўторнае ануляванне візы. Яго дэпартуюць з краіны, паведамляе ВВС.

Новак Джокавіч.
Фота: Getty Images

У судзе прыйшлі да высновы, што выдача візы невакцынаванаму ад каронавіруса Джокавічу можа справакаваць усплёск антыпрышчэпачных настрояў у краіне і нават беспарадкі.

У адпаведнасці з рашэннем суда спартсмену давядзецца пакінуць краіну ў бліжэйшы час. Згодна з заканадаўствам, на працягу трох гадоў Джокавіч не зможа звяртацца з просьбай аб выдачы аўстралійскай візы.

Цяпер тэнісіст не зможа згуляць у чэмпіянаце Australian Open, неаднаразовым пераможцам якога ён станавіўся.

Нагадаем, 5 студзеня Новак Джокавіч прыляцеў у Мельбурн, каб 17 студзеня ўдзельнічаць у Australian Open 2022. Спартсмена ў аэрапорце затрымалі памежнікі, а яго візу анулявалі з-за непераканаўчых прычын для яго медадводу ад прышчэпкі супраць каронавіруса пры ўмове абавязковай вакцынацыі ўсіх удзельнікаў першага сезону турніру Вялікага шлема. Дэпартацыя тэнісіста планавалася на пачатку студзеня, але суд адмяніў рашэнне 10 студзеня. 14 студзеня візу Джокавіча ў Аўстралію паўторна анулявалі.

Hавiны
На зборы за мяжу не пускаюць беларускіх футбольных клубаў
2022.01.15 18:23

АД, belsat.eu

Стужка навінаў