На нядзелю сіноптыкі прагназуюць снег і галалёдзіцу


У Белгідрамет перадаюць, што 16 студзеня на дарогах Беларусі захаваецца галалёдзіца. Аб’яўлены другі ўзровень небяспекі.

МНС папярэджвае аб цяжкасці руху транспарту і павелічэнні верагоднасці ўзнікнення дарожна-транспартных здарэнняў.

Морозы в Беларуси, зима, холод, снег, дорожный знак, пешеходы, машины
Здымак мае ілюстрацыйны характар..
Фота: Белсат

У нядзелю будзе воблачна з праясненнямі, пераважна без ападкаў, толькі днём па паўночным захадзе невялікі снег.

Вецер паўночна-заходні з пераходам на паўднёва-заходні 5–10 м/с, парывы ​​могуць дасягаць 14 м/с. Тэмпература паветра ад мінус 4 да 2 градусаў цяпла.

Заўтра і паслязаўтра тэмпература паветра будзе трымацца ад мінус 8 градусаў уначы да 3 градусаў цяпла днём. Таксама паведамляецца аб узмацненні ветру парывамі да 15-20 м/с, днём месцамі да 25-28 м/с.

Hавiны
Ураган пашкодзіў касцёл XVIII стагоддзя ў Магілёве. Парафія просіць аб дапамозе
2022.01.15 13:51

АД, belsat.eu

Стужка навінаў