158 дзён пратэстаў. Галоўнае

У нашай краіне з выбараў 9 жніўня мінулага году беларусы штодня ладзяць акцыі салідарнасці і патрабуюць адстаўкі Лукашэнкі.

Сілавікі жорстка затрымліваюць людзей, а судовы канвеер працуе напоўніцу. Як прайшоў гэты 158 дзень пратэстаў – у аглядзе Belsat.eu.

Памёр праваслаўны мітрапаліт Філарэт – ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. Пакуль краіна развітваецца з іерархам, мы склалі царкоўны і грамадскі партрэт памерлага.

«Ён быў жывою легендаю». Згадваем спачылага мітрапаліта Філарэта

Развітанне з Філарэтам: у Менску праводзілі з жыцця Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі

Яна Салановіча, студэнта 4 курсу БДУІР і супрацоўніка навукова-тэхнічнага цэнтру КДБ, затрымалі ў нядзелю 1 лістапада. Паводле маці, Ян проста ішоў уздоўж праспекту Незалежнасці, без сімволікі, сцягоў. Тым не менш, хлопца ўжо восем разоў судзілі за ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах. На волю ён мусіць выйсці 23 лютага.

«Гэта катаванні, каб знішчыць як асобу». Размова з маці студэнта, пакаранага 114-дзённым арыштам

Рэнэ Фазэль прызнаў, што ў Менску гуляў з агнём

Кіраўнік Міжнароднай федэрацыі хакею пракаментаваў сваю сустрэчу з Лукашэнкам і адрэагаваў на крытыку з боку еўрапейскіх палітыкаў і спартыўнай грамадскасці. Прэзідэнт IIHF заявіў, што хацеў выкарыстаць асаблівыя адносіны з Аляксандрам Лукашэнкам, «каб зрабіць нешта добрае».

Рэнэ Фазэль: «Мушу прызнаць, у Менску я крыху гуляў з агнём»

Ініцыятыва BYPOL апублікавала спіс працаўнікоў менскага АМАПу

Спіс змяшчае пералік з 559 працаўнікоў з называннем іхных імёнаў, званняў і пасадаў – ад камандзіра атраду да міліцыянта-кіроўцы. Таксама ў гэтым спісе раскрываецца значэнне нумарных нашывак на экіпіроўцы працаўнікоў АМАПу, што дае магчымасць паводле відэа- і фотаматэрыялаў высветліць іхную асобу і ўдзел падчас акцый пратэстаў.

Ініцыятыва BYPOL апублікавала спіс працаўнікоў менскага АМАПу

Журналіст Андрэй Аляксандраў у Кастрычніцкім РУУС Менску

З 12 студзеня прапала сувязь з журналістам і медыяменеджарам Андрэем Аляксандравым. Журналіст Андрэй Аляксандраў, які перастаў выходзіць на сувязь, знайшоўся ў Кастрычніцкім РУУС Менску. Абставіны затрымання невядомыя. Дзяўчына Аляксандрава, з якой таксама не было сувязі з учорашняга дня, знайшлася ў сталічным ЦІП на Акрэсціна, паведамляе Belapan.

Журналіст Андрэй Аляксандраў у Кастрычніцкім РУУС Менску

Сястра Рамана Бандарэнкі напісала, што Генпракуратура працягвае праверку

Вольга Кучарэнка напісала ў Instagram, што Генеральная пракуратура не бачыць падставаў распачынаць крымінальную справу з нагоды забойства Рамана Бандарэнкі, і праверка абставінаў смерці мужчыны, які загінуў 12 лістапада, працягваецца. Дзяўчына адзначае, што ў ведамстве нават высвятлялі ўлюбёны алкагольны напой Рамана, а таксама, ці ведаюць сваякі паролі ад ягоных гэджэтаў.

«Навінаў няма». Сястра Рамана Бандарэнкі напісала, што Генпракуратура працягвае праверку

Варожым на стары Новы год

2021 год пройдзе пад знакам Металічнага Быка. Напярэдадні старога Новага года шмат хто варожыць і намагаецца зірнуць у будучыню. Мы таксама прапаноўваем свой жартоўны гараскоп у бел-чырвона-белых колерах.

Казярог. Малюнак Дэ Лёс

Год Металічнага Быка пад нацыянальнымі колерамі: варожым на стары Новы год

Зʼявілася інтэрактыўная мапа кантактаў беларускіх сілавікоў

Сутнасць мапы – у новай форме пратэсту. Пазнаёміць людзей са сваімі суседзямі з карных структураў, каб людзі ўбачылі ды задумаліся, хто жыве з імі побач. Бо ведаць чалавека ў твар – гэта адно, а іншая рэч – ведаць, дзе і кім працуе гэты чалавек і якія службовыя злачынствы ён здзяйсняе, распавялі «Белсату» стваральнікі сэрвісу.

Пошук «пацукоў» сярод сваіх суседзяў: зʼявілася інтэрактыўная мапа кантактаў беларускіх сілавікоў

Ціханоўская заклікала Лосіка спыніць галадоўку

Святлана Ціханоўская ў эфіры «Радыё Свабода» падтрымала Дар’ю Лосік – жонку адміністратара тэлеграм-канала «Беларусь галаўнога мозгу», кансультанта «Свабоды» Ігара Лосіка, які ўжо амаль месяц трымае галадоўку пратэсту. Яна заклікае палітвязня пачаць выхад з галадоўкі.

Ціханоўская заклікала Лосіка спыніць галадоўку

Студэнтам, затрыманым 12 лістапада, падаўжаюць тэрмін утрымання пад вартай

Па інфармацыі «Студэнцкай ініцыятыўнай групы», студэнтцы БНДУ Анастасіі Булыбенка працягнулі тэрмін арышту яшчэ на два месяцы, студэнтам Іллі Трахтэнбергу і Глебу Фіцнеру дадалі па аднаму месяцу ўтрымання. Вызначаны раней 2-месячны тэрмін знаходжання пад вартай скончыўся 12 студзеня. Таксама тэрмін працягнулі выпускніцы БДМУ, чальцу Каардынацыйнай рады і прадстаўніцы Святланы Ціханоўскай па справах моладзі і студэнтаў Алане Гебрымарыям. Інфармацыя пра меру стрымання іншых студэнтаў і выкладчыцы Вольгі Філатчанковай чакаецца сёння.

Студэнтам, затрыманым 12 лістапада, падаўжаюць тэрмін утрымання пад вартай

Як ствараўся фільм «ЧынЧыны ў краіне цудаў»

«ЧынЧыны ў краіне цудаў». Фота: скрыншот з відэа / Belsat.eu

У навагоднюю ноч на тэлеканале «Белсат» адбылася прэм’ера музычнай камедыі «ЧынЧыны ў краіне цудаў». Фільм распавядае пра падарожжа беларускіх чыноўнікаў з АЭС на галоўную ялінку краіны, падчас якога яны трапляюць у Беларусь мары. Паралельна гэтаму сюжэту паказваецца і іншая лінія: змрочная Беларусь-антыўтопія, дзе пануюць сілавікі, людзей затрымліваюць і збіваюць падчас таго, як яны выносяць смецце, а з экранаў тэлевізараў вяшчаюць людзі ў балаклавах. Як адбывалася праца над фільмам, які вылучаецца сярод іншых навагодніх шоу? «Белсату» распавялі яго стваральнікі.

Яны маглі рабіць усё на паўсілы, але кайфанулі ва ўсю моц. Як ствараўся фільм «ЧынЧыны ў краіне цудаў»

ІК belsat.eu

 

 

 

Hавiны