Мікалая Дзядка трымаюць у ізалятары 22-і дзень


Паплечнікі арыштаванага паведамляюць, што Мікалаю Дзядку восьмы раз працягнулі тэрмін утрымання, гэтым разам на 10 содняў.

Учора меўся скончыцца чарговы тэрмін утрымання актывіста Мікалая Дзядка, якога арыштавалі праз падазрэнне ў датычнасці да атакі на расейскую амбасаду ў Менску. “Ніякага абвінавачання яму не выставілі. Кожныя трое содняў яго затрымліваюць наноў, штораз па іншых справах, ужо ніяк не звязаных з анархістамі”, – паведамляе сайт belarus.indymedia.org.

Паплечнікі Мікалая Дзядка асцерагаюцца, што маладзёна хочуць абвінаваціць у арганізацыі несанкцыянаванай акцыі супраць расейска-беларускіх вучэнняў “Захад-2009”, падчас якой хтосьці кінуў дымавую шашку ў Міністэрства абароны.

belsat.eu

Стужка навінаў