156 дзён пратэстаў. Звальненні амапаўцаў, новыя палітвязні ў Беларусі


156 дзён беларусы пратэстуюць супраць фальсіфікацыяў і гвалту і патрабуюць сыходу Лукашэнкі. Як прайшоў гэты дзень – у аглядзе Belsat.

У Беларусі цяпер 178 палітычных вязняў.

Сілавікі затрымалі і абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 293 КК («Масавыя беспарадкі») Святаслава Герасімука, Яна Фалькіна, Аляксея Мельнікава, а таксама паводле ч. 1 арт. 342 КК («Групавыя дзеянні, груба парушаючыя грамадскі парадак») Вольгу Паўлаву, Аляксандра Геджадзе (грамадзянін РФ), Аляксандра Раентава, Вікторыю Міронцаву, Анастасію Міронцаву, Мікалая Шаметава.

Праваабаронцы нагадваюць уладам, што ўдзельнікі пратэстаў не здзяйснялі падпалаў, пагромаў, не знішчалі маёмасць і не аказвалі ўзброенага супраціву праваахоўным органам. Таму чарговы пераслед грамадзянаў і іх затрыманне з’яўляюцца палітычна матываванымі. Праваабаронцы лічаць гэтыя асобы палітычнымі зняволенымі і патрабуюць іх неадкладнага вызвалення.

Пасля выбараў з менскага АМАПу сышоў кожны чацверты

Ініцыятыва «BYPOL», якая аб’ядноўвае прадстаўнікоў сілавых структураў, апублікавала звесткі, звязаныя з колькасным складам АМАПу Менску.

Асабовы склад АМАП.
Фота: t.me/By_Pol

З дакументу, які трапіў у распараджэнне ініцыятывы «BYPOL», вынікае, што пасля жнівеньскіх выбараў з менскага АМАПу звольніліся больш за 24 % працаўнікоў.

«Цяпер штатная колькасць АМАП ГУУС Менгарвыканкаму складае 637 адзінак. Па стане на лістапад 2020 года атрад быў укамплектаваны на 91,5 %, або 583 працаўнікамі. Са жніўня да лістапада падраздзяленне пакінула 156 асобаў, з якіх 106 – звольніліся, 50 – перавяліся ў іншыя службы. На іх месца ў атрад прынялі 153 працаўніка, некамплект на пачатак снежня склаў 54 адзінкі».

Што адбываецца з палітвязнямі?

Сябра прэзідыума Каардынацыйнай Рады Марыю Калеснікаву этапавалі з Жодзіна ў СІЗА на Валадарскага ў Менску.

Каля двух гадзін ночы 8 студзеня Марыю Калеснікаву разбудзілі, паказалі пастанову на перавод і сказалі збіраць рэчы. Этапавалі яе ў Менск на цягніку.

Марыя Калеснікава ў Лідзе.
Фота: «Белсат»

Як адзначае сама Марыя, гэта была «рамантычная паездка на начным цягніку».

З Марыяй у СІЗА № 1 сустракаўся адвакат.

«Маша бадзёрая, зараджана на барацьбу і перадае ўсім прывітанне», – удакладнілі ў КР.

Hавiны
Марыю Калеснікаву этапавалі з Жодзіна ў СІЗА ў Менску
2021.01.11 20:23

Аляксандр Кабанаў напісаў ліст жыхарцы Берасця, у якім паведаміў, што яго і Сяргея Пятрухіна пераводзяць у СІЗА ў Берасце. Падчас дасудовага следства блогеры заставаліся ў следчым ізалятары на Валадарскага ў Менску.

Аляксандр Кабанаў.
Фота: Belsat.eu

Аляксандр Кабанаў паведамляе, што ягоную крымінальную справу перадалі ў пракуратуру для накіравання ў суд.

Hавiны
Ігар Лосік галадае ўжо 28 дзён. Суд пакінуў яго пад вартай
2021.01.11 14:26

Палітвязень Ігар Лосік застаецца пад вартай у СІЗА Жодзіна. 11 студзеня суд Партызанскага раёну Менску пакінуў скаргу ягонага адваката без задавальнення, перадае радыё «Свабода».

Ігар Лосік трымае галадоўку ўжо 28 дзён. 10 студзеня з’явілася інфармацыя пра перавод блогера і журналіста ў іншае месца, аднак, паводле ягонай жонкі Дар’і Лосік, звесткі не пацвердзіліся. У жодзінскім СІЗА ўзнікла блытаніна з карэспандэнцыяй для Ігара, ён па-ранейшаму застаецца там.

Ігар Лосік. Фота з Facebook

Пра хаду расследавання справы Ігара па-ранейшаму нічога невядома. Ягоны адвакат Дзмітрый Лепрэтар падпісаў дакумент аб неразгалошванні інфармацыі. Ён збіраецца наведаць Лосіка ў СІЗА Жодзіна 12 студзеня.

За кратамі Ігар Лосік застаецца з 25 чэрвеня мінулага года – 198 дзён.

Ці перанясуць чэмпіянат свету па хакеі з Беларусі

Лукашэнка сёння сустракаўся з кіраўніком Міжнароднай федэрацыі хакею. Рэнэ Фазэль прыляцеў у Менск абмеркаваць сітуацыю, якая адбываецца ў Беларусі, і магчымасці правядзення чэмпіянату свету.

На сустрэчы з Фазэлем Лукашэнка заявіў, што небяспекі для правядзення ЧС-2021 у Беларусі няма.

Пасля прэзідэнцкіх выбараў Беларусь пазбавілася ўжо трох буйных міжнародных турніраў, якія ўласна і прасілі: самі адмовіліся ад правядзення Сусветнай шахматнай Алімпіяды з фінансавых прычынаў, раптам нерацыянальным палічылі камандны турнір Суперлігі па лёгкай атлетыцы – 2021, а чэмпіянат Еўропы па фехтаванні – 2020 адмянілі праз каронавірус. Цяпер пад пагрозаю яшчэ і чэмпіянат свету па хакеі – 2021, які можа стаць немагчымым у першую чаргу з палітычных прычынаў.

Hавiны
Святлана Ціханоўская пракаментавала візіт Фазэля ў Беларусь
2021.01.11 16:46

Святлана Ціханоўская пракаментавала візіт у Беларусь кіраўніка Міжнароднай федэрацыі хакею Рэнэ Фазэля і ягоную сустрэчу з Лукашэнкам. Экс-кандыдатка на прэзідэнцтва лічыць, што спартовае свята не можа адбывацца ў краіне, дзе палітвязні сядзяць у карцарах за некалькі кіламетраў ад лядовых арэнаў.

«Швейцарац Фазэль мог бы абараняць грамадзянку Швейцарыі Наталлю Хершэ, якую «сумленны суд» прысудзіў да 2,5 года зняволення за тое, што яна сарвала балаклаву з амапаўца. Замест гэтага ён марудзіць з заявамі і ставіць пад сумнеў павагу да беларускага народу«, – адзначыла Святлана Ціханоўская.

Лукашэнка ўзнагародзіў прапагандыстаў

Паводле ягонага ўказу, Грыгорый Азаронак з СТВ атрымае медаль «За адвагу», Андрэй Мукавозчык з СБ – медаль «За працоўныя заслугі». Падзяку ад Лукашэнкі атрымае журналістка СБ Людміла Гладкая, якая назвала пратэстоўцаў «мраззю».

Hавiны
«Людзей больш нельга трымаць за ідыётаў». Што лідары апазіцыі кажуць пра Усебеларускі народны сход
2021.01.11 18:40

СК belsat.eu

Банер у падтрымку незалежных журналістаў
Стужка навінаў