Беларускі канструктар збіраецца стварыць секс-робата


Канструктар Аляксандр Казлоў лічыць, што робат дапаможа вырашыць інтымныя праблемы ў беларускіх сем’ях і не толькі.

Сюжэт пра гэта падрыхтавала праграма «Рэпартэр», якая выходзіць на «Белсаце» шточацвер а 20:30. Усе выданні можна таксама паглядзець на сайце каналу ў раздзеле «Нашыя праграмы».

Аляксандр Казлоў пачынаў з праектавання прамысловых робатаў, якія былі зусім не падобныя да манекенаў. Пасля стварыў серыю «штучных людзей». Напрыклад, манекена, які ўмее гаварыць і сустракае гасцей у гатэлі. Або працаўніка ДАІ, што вымярае хуткасць аўтаў, якія праязджаюць побач, і калі яна перавышае норму, уздымае ўгару руку з пісталетам.

«Вянцом усёй маёй дзейнасці мог бы стаць секс-робат, – разважае Аляксандр Казлоў. – У выпадку, калі аслабла мужчынская функцыя, стварыць такога сямейнага памочніка, які возьме на сябе частку інтымных функцыяў».

{movie}Беларускі канструктар збіраецца стварыць секс-робата|right|12462{/movie}

Праўда, людзі, з якімі канструктар дзеліцца гэткай ідэяй, успрымаюць яе па-рознаму. Працаўнік майстэрні Аляксандр Прыбыткоў, скажам, бачыць шмат праблемаў – маральных, этычных і псіхалагічных.

«Думаю, жанчына з нашаю машынай будзе дасягаць асалоды значна хутчэй, чымся з тою машынкаю, якую сёння трымае ў руках», – не згаджаецца канструктар. Ён ужо абазначыў патэнцыйных пакупнікоў. Гэта – не толькі сем’і, але жаночыя калоніі, адзінокія і пажылыя жанчыны.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў